Карыстальнікі маркетплэйса Wildberries 14 і 15 сакавіка сутыкнуліся з праблемамі ў працы сэрвіса. Зніклі дадзеныя аб замовах, не адлюстроўвалася імя карыстальніка, немагчыма было зайсці ў акаўнт на новай прыладзе. Прычынай магла быць хакерская атака з вірусам-шыфравальшчыкам.
Пра магчымы ўзлом Wildberries хакерамі ўвечары 15 сакавіка расказалі выданню «КоммерсантЪ» эксперты ў сферы кібербяспекі. У атацы маглі ўдзельнічаць самі супрацоўнікі Wildberries. Магчыма таксама, што ўзлом адбыўся праз фішінгавыя лісты або які-небудзь неабноўлены сэрвіс. Пра хакерскую атаку, выдаленне або шырфраванне бэкапаў, пісалі і іншыя спецыялізаваныя выданні.
Узлом сайта вялікай каманіі можна лічыць буйным. Такія кампаніі нячаста падвяргаюцца паспяховым атакам, сказаў выданню «Коммерсантъ» дырэктар па спецыяльных праектах Angara Scurity Аляксандр Дваранскі. Калі факт атакі хакераў пацвердзяць, пад пагрозай будуць персанальныя дадзеныя карыстальнікаў сэрвіса. У такім выпадку Дваранскі раіць кліентам Wildberries у мабільным дадатку зняць адзнаку «аплочваць пакупкі анлайн без падцверджання па смс» з прывязанай карты.
У самой кампаніі 15 сакавіка паведамілі пра тэхнічныя памылкі пры працы мабільных прыладаў і сайта. Таксама сказалі, што спецыялісты выправілі звыш за 70% памылак. Сярод іх: афармленне і аплата замоваў у мабільным дадатку.
«IT-інфраструктура не пацярпела, frontend, backend, працуе, персанальная і фінансавая інфармацыя, у тым ліку дадзеныя картак, на месцы і ў поўнай бяспецы», — сказалі ў кампаніі.
Маркетплэйс запуціў тэлеграм-канал для кансультавання пакупнікоў. Там будуць публікаваць актуральную інфармацыю пра статусь выпраўленняў тэхнічных памылак.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…