Навіны

Мінскі бізнесовец набыў участак ля Пышкоў за 25 000 рублёў: там з’явіцца бізнес-цэнтр або рэстаран

Права арэнды ўчастка на вуліцы Болдзіна, каля ўваходу на сцежку здароўя ў Пышках, прадалі 15 сакавіка. Пакупнік — бізнесовец з Мінска. Ён адмовіўся расказаць, што плануе пабудаваць. Пра гэта паведаміла газета «Вечерний Гродно».

Месца пад будучы грамадскі будынак. Фота: Гродзенскі цэнтр нерухомасці

Уласна таргі не адбыліся, бо на аўкцыён зарэгістраваўся толькі адзін удзельнік. Паводле правілаў, у такім выпадку ўдзельнік купляе аб’ект за пачатковую цану +5% ад яе. Пачатковая цана ўчастка — 23,7 тыс. рублёў.

Інвестару трэба будзе кампенсаваць выдаткі Гродзенскай гарадской ЖКГ за спілоўванне дрэваў, знос тратуараў і апораў асвятлення, размешчаных на арандаваным участку. Камунальшчыкі ацанілі выдаткі ў 8700 рублёў.

Што інвестар павінен пабудаваць

На ўчастку плошчай 20 сотак можна будзе пабудаваць кропку грамадскага харчавання альбо бізнес-цэнтр. Вышыня новага будынка не павінна перавышаць 4,5 метры. Зараз на гэтым месцы паркуюць аўто.

Месца пад будаўніцтва новага будынка. Крыніца: Гродзенскі цэнтр нерухомасці

На Вясенняй будзе чатыры бізнес-цэнтры

Насупраць набытага надзела, злева ад уваходу на сцежку здароўя, ужо адбываецца будаўніцтва бізнес-цэнтра. Трохпавярховы будынак з вітражным шкленнем плануюць адкрыць летам 2022 года. Там будуць офісы, гандлёвыя памяшканні і кропка грамадскага харчавання.

Агулам на адрэзку вуліцы Вясенняй даўжынёй каля 300 метраў паводле планаў мясцовых уладаў павінна з’явіцца не менш за чатыры бізнес-цэнтры.

Скрыжыванне вуліц Вясенняй і Каліноўскага ў будучыні павінна стаць часткай аб’язднога кола для транспарта. Згодна з генеральным планам развіцця горада да 2030 года, па дыяганалі ад будучага будынка з’явіцца новы мікрараён «Вясенні». Праектыроўшчыкі прапануюць пабудаваць на колавым скрыжыванні шматпавярховую стаянку. Яе будаўніцтва запланавана да 2025 года.

Чытайце таксама: Возле тропы здоровья в Гродно могут появиться ларьки или киоски

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025