Рух па Румлёўскім мосце не адновіцца яшчэ мінімум тры месяцы. Зараз актыўны рамонт на мосце прыпынены. На афармленне тэхнічнага рашэння для далейшых працаў сыдзе тыдзень-паўтара, лічыць старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. У дакументацыі разлічаць, якія матэрыялы і канструкцыі патрэбныя для ўзмацнення моста, піша Telegram-канал Urban Hrodna.
Як толькі праектнае рашэнне будзе выканана і пройдзе дзяржаўную экспертызу, працы на мосце будуць ісці ў тры змены. Сродкі, магчымасці і матэрыял на гэта ёсць, раcказаў Мечыслаў Гой.
Пасля таго, як прыбралі бетон, змаглі дабрацца да апорных канструкцый моста і агледзець стан іх пучкоў, на якія ідзе асноўная нагрузка на мост. Патрэбныя даследаванні правялі на мінулым тыдні.
Пра сітуацыю на мосце і тое, як прасоўваюцца працы, будуць інфармаваць штотыдзень.
На выпрабаванні на Румлёўскім мосце, якія спачатку планавалі завяршыць да 16 лютага, выдаткавалі 33,1 тысячу рублёў.
Тэхнічнае абследаванне моста з разлікам грузападымнасці, заключэннем пра тэхнічны стан і рэкамендацыямі па ліквідацыі дэфектаў і відах працаў будзе каштаваць 53 тысячы рублёў. Тэрмін выканання паводле дакументаў - з 14 сакавіка па 13 красавіка.
У планах працаў былі дэмантаж нізавой і верхавой часткі і падрыхтоўка існуючых асноў пад пакрыцці. Усяго ў дакументах на сайце дзяржзакупак прапісаныя 18 відаў работ. У асноўным яны ўключаюць разборку элементаў ходнікаў і розныя працы з імі. Кошт працаў - 245,2 тысячы рублёў. Названы тэрмін пастаўкі - з 21 сакавіка па 20 красавіка. Гарантыя на мост складзе два гады.
Таксама шукалі фірму для фрэзеравання (механічная апрацоўка рэзаннем — Hrodna.life) дарожнага палатна нізавой часткі моста. Каштуе гэта 33,9 тысячы рублёў. Па дакументах працы мусілі завяршыць да 11 сакавіка.
На рамонт сетак вонкавага асвятлення на Румлёўскім мосце выдаткуюць яшчэ 36 тысяч рублёў. На мосце заменяць трубы з кабелямі і 24 свяцільніка Тэрміны пастаўкі - з 1 сакавіка па 30 красавіка.
Чытайце таксама:
Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…
Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…
Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…
"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…
Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…
Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…