Навіны

Новы ўчастак аб’яздной вакол Гродна пабудуюць да канца года

Будаўніцтва новага ўчастку аўтамагістралі вакол Гродна запланавалі на 2022 год. На ўчастку ад Азёрскай шашы да Грандзічаў пабудуюць чатырохпалосную вуліцу з асвятленнем і веласцежкай. Пра гэта паведаміў Праектны інстытут Гроднагіпразем на сваім YouTube-канале.

Праект дарогі ад Азёрскай шашы да Грандзічаў. Скрыншот з відэа.

Новы ўчастак дарогі пачнуць будаваць каля пуцеправода на Азёрскай шашы, каля выезду з Гродна ў бок Путрышак. Далей магістраль пракладуць уздоўж чыгункі, якая вядзе да Лапенак, і далей на поўнач да раёна індывідуальнай забудовы.

Дарога перасячэ вуліцу Забалаць і будзе пралягаць паміж мікрараёнамі Забалаць-1 і Забалаць-2. Аўтамагістраль вывядзе да мікрараёна Грандзічы, дзе зараз забудоўваюць праспект Аляксандра Курловіча. Паводле схемы, прадстаўленай на відэа, на Дзевятоўцы працягнуць вуліцы Курчатава, Малышчынская і Белыя Росы.

Новы ўчастак — частка канцэпцыі вялікага кола

Новы участак аўтамагістралі - частка канцэпцыі вялікага кола вакол Гродна. Паводле задумы, пасля трасы М6 дарога павінна выйсці на праспект Касманаўтаў, перасякаючы Скідзельскую шашу. У перспектыве новая магістраль павінна пралягаць у раёне вуліцы Карскага і выйсці да жылога мікрараёна Грандзічы. Адтуль — на дарогу Гродна-Друскенікі між КБМ. Усе 40 кіламетраў новай дарогі павінны быць асветленыя. Па ёй павінны пракласці тралейбусныя лініі.

Чытайце таксама: «Збіралі грошы са ўсёй краіны». У Гродне нарэшце адкрылі чацвёрты мост праз Нёман

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025