Навіны

У Гродне адрамантуюць мост праз Гараднічанку. Ён зачынены са студзеня

Капітальны рамонт маста праз Гараднічанку па вул. Рыбацкай запланаваны на лета 2022 года. Пралёты моста дэмантуюць і створаць новыя. Раней мост праверылі на аварыйнасць і вырашылі закрыць.

Пачатак работ плануецца на чэрвень 2022 года. У планах — дэмантаж пралётаў маста і разборка конусаў, мантаж новай пралётнай пабудовы па дзве паласы руху. Пры рамонце максімальна захаваюць зялёныя насаджэнні.

На дадзены момант шукаюць фірму, якая падрыхтуе праект работ. Да 14 сакавіка Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць дзяржзакупку — запыт цэнавых прапаноў. На гэта плануюць выдаткаваць 60 000 рублёў з гарадскога бюджэту. Распрацаваць праект фірма павінна да 27 траўня.

Колькі гадоў масту на Рыбацкай

Мост на вул. Рыбацкай пабудавалі ў 1985 годзе. Даўжыня маста — 12 метраў. Ён злучае часткі набярэжнай у цэнтры горада: вуліцу Праванаберажную пад замкам і Рыбацкую з Каложай і прыватным сектарам. Мост на Рыбацкай перабудоўваўся ў 1970-я гады, пісаў Віктар Саяпін. У студзені 2022 года мост праверылі на аварыйнасць і вырашылі закрыць. Жыхарам прыватнага сектара на вул. Рыбацкай даводзіцца ехаць дадому праз Пярэселку. Таксама цяпер рамантуюць Румлёўскі мост.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025