У час рамонту вуліцы Ажэшкі на ёй спілавалі старыя каштаны. На адным з бакоў праезнай часткі пачалі мяняць камунікацыі і дзеля гэтага высеклі дрэвы. Прадугледжана, што ў межах добраўпарадкавання высадзяць замену, паведаміў тэлеграм-канал “Urban Hrodna”.

Комплекснае добраўпарадкаванне на вуліцы Ажэшкі пачалі ў студзені 2022 года. Яно адбываецца на ўчастку паміж вуліцай Леніна і прывакзальнай плошчай. Паводле плану павінны адрамантаваць і часткова замяніць усе наземныя і падземныя камунікацыі. Пасля – памяняць асфальт, высадзіць новыя дрэвы, хмызнякі і кветкі.
Рух па гэтым фрагменце вуліцы Ажэшкі перакрыты з 21 лютага да 29 красавіка 2022 года.

Спілованыя каштаны на вуліцы Ажэшкі. Крыніца: Тэлеграм-канал “Urban Hrodna” 
Спілованыя каштаны на вуліцы Ажэшкі. Крыніца: Тэлеграм-канал “Urban Hrodna” 
Спілованыя каштаны на вуліцы Ажэшкі. Крыніца: Тэлеграм-канал “Urban Hrodna” 
Спілованыя каштаны на вуліцы Ажэшкі. Крыніца: Тэлеграм-канал “Urban Hrodna” 
Спілованыя каштаны на вуліцы Ажэшкі. Крыніца: Тэлеграм-канал “Urban Hrodna”
Хворыя каштаны планавалі ратаваць
У 2020 годзе па праграме Еўрасаюза “Латвія, Літва, Беларусь” у Гродне планавалі рэалізаваць праект “Эфектыўныя экалагічныя рашэнні на памежных тэрыторыях”. Яго мэтай было абараніць каштаны ад молі пястранкі, якая шкодзіла гарадскім дрэвам. У Гродне ёю былі заражаны каля 2000 дрэваў. Цану праекта для Гродна ацэньвалі амаль ў €400 тыс.

Як каштаны сталі візітоўкай Гродна
Каштаны ў Гродне пачалі саджаць пры старасце Антоніі Тызенгаўзе. У гэтым прымаў удзел запрошаным ім з Францыі батанік Жан Эмануэль Жылібер. У спальным раёне на вуліцы Рэпіна некаторыя каштаны з выразна сфармаванай кронай пражылі 250 гадоў, перш чым іх спілавалі. Каля 150 год пратрымаўся “каштан Ажэшкі”.
Зараз некалькі самых старых каштанаў можна знайсці ў парку Жылібера, паблізу – у даліне ручая Юрыздыкі каля вуліцы Міцкевіча, а таксама ў скверы побач з Савецкай плошчай – сафіеўскія каштаны. Іх саджалі абапал Сафійскага сабору, або Фары Вітаўта. Цэлыя алеі каштанаў пачалі саджаць масава ўжо ў савецкія часы пасля Другой сусветнай.

Чытайце таксама:


