Цэны на тэхніку пачалі расці на фоне вайны і санкцый: колькі зараз каштуе апошні iPhone у Гродне

У некаторых гродзенскіх салонах сувязі, крамах бытавой тэхнікі і электронікі з раніцы 28 лютага пачалі мяняць кошты. Рост коштаў прадаўцы звязваюць з скачком курсу долара. У іншых салонах кошты пакуль трымаюць, але ўсюды запэўніваюць — танней ужо не будзе.

Даражэй за ўсё — у А1 і «21 век». У «Алло» і МТС цэны пакуль трымаюць

У салонах змяніліся кошты як мінімум на тэхніку Apple. Самыя высокія — у салоне А1 і інтэрнэт краме «21 век». Apple iPhone 13 Pro Max 256GB, калі параўноўваць з іншымі салонамі, каштуе амаль на 1000 руб. даражэй — 6847 руб. Гэта цана пры аплаце адным плацяжом і без зніжак. Праўда, калі вы абанент А1, то цана адразу зніжаецца да 5249 руб.

«Нам проста даслалі кошты і ўсё», — адказалі ў краме А1. У растэрміноўку тэхніку Apple даюць не больш чым на 6 месяцаў, цана для абанентаў паднімецца на 100 рублёў - да 5349 руб. Па словах прадаўцоў, у сакавіку мала што павінна змяніцца.

У «21 век» растэрміноўка да 12 месяцаў без пераплаты, а на 36 месяцаў выйдзе 8227,79 руб.

Падняць кошты ў залежнасці ад курсу долара плануюць і ў салонах «На связи». «Падымацца могуць кожны дзень», — сказаў кансультант крамы.

Apple iPhone 13 Pro Max 256GBApple iPhone 13 Pro Max 128GBСмартфон Apple iPhone 11 128GB
МТС4599 руб.4199 руб.2199 руб.
А1 5249 руб. (для абанентаў А1)
6847 руб. (поўная цана)
4799 руб.(для абанентаў А1)
6271 руб. (поўная цана)
2375 руб.
Алло4599 руб.3099 руб.2199 руб.
На связи4921 руб.3102 руб.от 2353 руб.
5 элементняма ў наяўнасціняма ў наяўнасці2199 руб.
21 век 5596,16 руб.3199 руб.2199 руб.
Цэны ў табліцы пазначаны пры аплаце адным плацяжом

Самыя нізкія цэны пакуль што ў салонах МТС і «Алло». Па словах прадаўца салона «Алло», пакуль гэта выгадна, калі купіць адным плацяжом. Калі браць тэлефон у растэрміноўку (12 месяцаў) або крэдыт (24 і 36 месяцаў), то цэны выраўноўваюцца з астатнімі салонамі. «Кошты ў нас не паднялі, бо ў нас такая палітыка кампаніі», — патлумачыла дзяўчына.

У краме ёсць «суперцэны» і акцыі на некаторыя тавары. Кансультантка сказала, што не ведае, ці доўга яны пратрымаюцца: усё можа памяняцца «сёння-заўтра».

«5 элемент»: за апошнія дні цэны выраслі на 300−400 рублёў

У краме тэхнікі «5 элемент» ў ГЦ «Triniti» удзень амаль няма людзей. Цэны на iPhone там пакуль не ўздымалі. Адсутнасць ажыятажу кансультант звязвае з тым, што сёння панядзелак і людзі на працы. У анлайн-краме адсутнічаю ўжо некаторыя пазіцыі тавараў і шмат предзамоваў.

Магазін «5 элемент» ў ГЦ «Triniti» у Гродне

«Пакуль што ёсць выгадныя прапановы. Па цэнніках лепш не будзе, за апошніх некалькі дзён цэны [на тэлевізары — Hrodna.life] падняліся мінімальна на 300−400 руб., нават з улікам крэдытаў», — патлумачыў кансультант. Крэдыт у краме па ранейшаму можна атрымаць, але ужо не выдаюць льготныя. «Нічога не могуць сказаць, але прагнозы не вельмі добрыя», — сказаў прадавец з нагоды растэрміновак.

iPhone у выставачнай зале не было, але купіць яго можна. Ён проста на складзе. «Не заплацілі за месца, таму не стаяць [кожная кампанія плаціць за месца для ўзору — Hrodna.life], тэлефон нельга патрымаць у руках, толькі ў скрынцы. Кошты спытаць у нас», — патлумачыў кансультант.

Што з іншай тэхнікай

Тэхніка фірмы «Dyson», вядомая і без таго высокімі цэнамі, пакуль яшчэ не падаражэла. Але многіх пазіцый на складах у «5 элеменце» і «21 веку» цяпер няма.

Чаму ўсё вакол даражэе, а рубель таннее?

Рэзкія фінансавыя змены адбываюцца праз агрэсію Расіі супраць Украіны, якая пачалася 24 лютага. Звязаныя з ёй жорсткія санкцыі Еўрасаюза, ЗША і іншых краін уплываюць на фінансавую сітуацыю не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі.

Раніцай 28 лютага курсы даляра і еўра абнавілі гістарычны максімум і дасягнулі ў некаторых абменніках Гродна рэкордных адзнак у 3,4 і 3,8 рубля адпаведна.

У адказ на гэта Нацбанк Беларусі з 1 сакавіка павысіў стаўку рэфінансавання з 9,25% да 12% гадавых. Гэта значыць, што ў краіне падаражэюць крэдыты.

Праблемы праз санкцыі пачалі адчуваць некаторыя банкі Беларусі. У прыватнасці тыя, што з’яўляюцца «дочкамі» буйных расійскіх банках: ВТБ, БелВЭБ і іншых. Асноўнай праблемай сталі перабоі з аплатамі карткамі сістэм Visa і MasterCard.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025