Навіны

ЦВК паведаміў вынікі рэферэндуму: за змены прагаласавалі 65,16% выбаршчыкаў

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка паведаміў у 2.15 28 лютага, што за прапанаваныя змены ў Канстытуцыю прагаласавалі 65,16% выбаршчыкаў ад унесеных у спісы. Супраць — 10,07%. Агульная колькасць уключаных у спісы ўдзельнікаў рэферэндуму склала 6 815 667 чалавек, прагаласавалі 78,63%. Гэта папярэднія вынікі рэферэндуму.

У Гродзенскай вобласці яўка выбаршчыкаў на рэферэндуме на 22.00 склала 77,43%. Яўка грамадзян у краіне склала 78,61% ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання. ЦВК яшчэ ў 13.00 сцвярджала, што рэферэндум ужо адбыўся — прагаласавала 52,85% выбаршчыкаў.

Датэрміновае галасаванне на канстытуцыйным рэферэндуме пачалося 22 лютага. У першы дзень яўка на Гродзеншчыне была самай нізкай з усіх абласцей — 4,14%. На выбарчых участках былі парушэнні: на кабінках не было шторак, на ўчастках не было незалежных назіральнікаў, а студэнтаў і бюджэтнікаў заганялі на датэрміновае галасаванне.

Каля 14.00 27 лютага ў асноўны дзень галасавання на рэферэндуме каля мінімум пяці выбарчых участкаў сабраліся людзі. Да гэтага заклікалі некаторыя дэмакратычныя сілы. Людзей разганяў і затрымліваў АМАП. На вечар 27 лютага вядомыя дадзеныя 14 затрыманых у Гродне. Гродзенку выдалілі з участка за фотаздымку бюлетэня.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025