Гісторыю рэпрэсій у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы расказалі ў амаль гадзінным відэа на YouTube канале – “Факультет экстремизма”. З яго можна даведацца пра звальненні выкладчыкаў і адлічэнні студэнтаў па палітычных матывах ад моманту заснавання ўніверсітэта. Відэа заўважыў Telegram-канал “Право имеют”. Hrodna.life паглядзеў яго і вылучыў галоўныя моманты.

Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце
“История репрессий ГрГУ им. Янки Купалы”. Скрыншот з відэа.

Аўтары хацелі паказаць, што рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020 годзе, а ледзь не з моманту яго заснавання ў 1944 годзе. Пра гэта яны кажуць у самым пачатку роліка.

Першыя палітычныя справы пачаліся ў 1947 годзе

За ўдзел у “дзейнасці антысавецкага падполля” у 1947 годзе асудзілі двух студэнтаў. У жніўні 1950 года Іосіф Клішэвіч атрымаў 25 гадоў пазбаўлення волі за выказванне аб “стварэнні нацыяналістычнай і буржуазнай беларускай дзяржавы”. Такіж тэрмін атрымаў за набыццё “нацыяналістычнай антысавецкай літаратуры” Мікалай Стрэльчык. Антысавецкай літаратурай прызналі кнігі “Беларуская граматыка” і “Беларускі правапіс”.

Адна з самых гучных – справа студэнта Уладзіміра Кіселя. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў “Саюзе барацьбы за незалежнасць Беларусі”. Аказалася, што ў пакоі, дзе жыў Уладзімір, жылі два даносчыкі. У 1949 годзе Кісяля арыштавалі. Яго асудзілі на 25 год за “здраду радзіме”, “пасрэдны тэрор” і “антысавецкую прапаганду”.

У 1957 годзе арыштавалі выкладчыка Браніслава Ржэўскага. Прычынай быў зваро, які ён напісаў у Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі БССР з патрабаваннем спыніць русіфікацыю.

“Гарадзенскі трохкутнік”

У 1960-х у Гродне існавала нефармальная суполка інтэлігенцыі, у якую ўваходзілі пісьменнікі Аляксей Карпюк і Васіль Быкаў ды гісторык Барыс Клейн. Даследчыкі тых часоў пазней пачалі называць гэтую суполку “гарадзенскім трохкутнікам”. У 1971 годзе на Барыса Клейна данёс яго калега – гісторык з Гродзенскага ўніверсітэта Барыс Фіх. У 1972 годзе Клейна пазбавілі навуковай ступені кандыдата гістарычных навук і звання дацэнта. Яму забаранілі выкладчыцкую дзейнасць і нідзе не друкавалі. Васілю Быкаву супрацоўнікі КДБ сказалі не падтрымліваць адносінаў з Клейнам. 

Збілі і не дазволілі стаць загадчыкам кафедры

Наступным выкладчыкам, які патрапіў пад рэпрэсіі, стаў Міхаіл Ткачоў. У Гродзенскі ўніверсітэт ён прыехаў з Акадэміі навук. У Гродне ён стварыў гісторыка-культурнае таварыства “Паходня”, дзе падымаліся не толькі гістарычныя, але палітычная пытанні. У 1988 годзе Ткачоў вылучыўся кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага савета БССР. Неўзабаве пасля гэтага, у час экспедыцыі ў Крычаве, яго збілі невядомыя. Ткачову зрабілі аперацыю па выдаленні гематомы. Падчас выбараў загадчыка кафедры гісторыі БССР Ткачову не дазволілі стаць загадчыкам. Гэтую пасаду заняў Валерый Чарапіца. 

Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце
Міхась Ткачоў

“Разгром” гістарычнага факультэта

За актыўную грамадзянскую пазіцыю ў 2011 годзе з факультэта гісторыі звольнілі аспірантку Таццяну Касатую. Пасля выхаду кнігі “Гродназнаўства” ў 2012-м звольнілі выкладчыка Андрэя Чарнякевіча. Пасля ціску з боку кіраўніцтва ўніверсітэта, у знак пратэсту звольніўся Ігар Кузмініч – выкладчык юрыдычнага факультэта. У перыяд з 2012 да 2015 года з гістарычнага факультэта звольнікі: Вячаслава Шведа, Іну Соркіну, Святлану Куль-Сяльверстраву, Генадзя Семянчука. Але аўтары відэа забылі ўзгадаць выкладчыцу Вольгу Сабалеўскую.  

Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце
Андрэй Чарнякевіч падчас экскурсіі ў Гродне. Фота: Hrodna.life

Амаль палову відэа аўтары распавядаюць пра рэпрэсіі з боку кіраўніцтва ўніверсітэта супраць студэнтаў і выкладчыкаў пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года. Яны храналагічна ўзгадваюць падзеі восені 2020 года. А таксама разглядаюць кожны выпадак затрымання і адлічэння студэнтаў і звальнення выкладчыкаў. 

Рэпрэсіі ў ГрДУ пачаліся не ў 2020-м. На YouTube з’явілася відэа пра доўгую гісторыю пераследу ва ўніверсітэце
Бывшая студентка ГрГУ Варвара Гринюк 29 октября во время одиночного пикета возле университета. Девушку отчислили 14 октября за пропуски. В этот день она легла на операцию, к которой готовилась в течение месяца. Фото: Hrodna.life

Чытайце таксама: