З 16 лютага да 1 красавіка рух транспарту на Румлёўскім мосце перакрыюць. Спачатку планавалася, што яго будуць абследаваць толькі два дні і з 18 лютага рух адновіцца. Аднак 16 лютага гарвыканкам абвесціў, што мост закрываюць надоўга. Гэта звязаны з тым, што падчас рамонтных прац былі выяўлены некаторыя дэфекты, якія стала магчыма ўбачыць толькі пасля разбора часткі будаўнічых канструкцый. Забарона на рух закране і грамадскі транспарт: ён паедзе па-іншаму, некалькі маршрутаў тралейбусаў наогул часова скасуюць.

У гэтыя ж дні часова забароняць стаянку транспартных сродкаў на вуліцах Парыжскай Камуны, Сацыялістычнай і Свярдлова, удакладніў “АвтоГродно”.

Новыя маршруты грамадскага транспарту

Як паедзе грамадскі транспарт, калі Румлёўскі мост будзе закрыты, расказалі у Гродзенскім гарвыканкаме.

Аўтобусы

№2 “Вуліца Перамогі – Дзевятоўка-5” паедзе:

  • прыпынак “Вуліца Перамогі” – праспект Янкі Купалы – праспект Кляцкова – вул. Перамогі – вул. Гарнавых – вул. Маставая – вул. Парыжскай Камуны – вул. Свярдлова – вул. Будзёнага, далей – па звычайным маршруце,
  • назад: прыпынак “Дзевятоўка-5” – вул. Будзёнага (без зменаў), далей: вул. Свярдлова – вул. Парыжскай Камуны – вул. Маставая – вул. Гарнавых – вул. Перамогі – прыпынак “вуліца Перамогі”.

№ 16 »Вішнявец – Вуліца Белыя Росы”:

  • прыпынак “Вішнявец” – праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы – Усходні мост – вул. Белуша – праспект Румлёўскі – праспект Касманаўтаў, далей па звычайным маршруце,
  • назад: прыпынак “Белыя Росы” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей: вул. Лідская – вул. Белуша – Усходні мост – праспект Янкі Купалы – праспект Кляцкова, далей па звычайным маршруце.

№ 30 “Вуліца Альшанская – Камбінат будаўнічых матэрыялаў”:

  • прыпынак “Вуліца Альшанская” – вул. Кабяка (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы – Усходні мост – вул. Белуша – праспект Румлёўскі – вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў,
  • назад: прыпынак “Камбінат будаўнічых матэрыялаў” – вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Касманаўтаў – вул. Карскага – Усходні мост – праспект Янкі Купалы, далей па звычайным маршруце.

№ 34 «Вішнявец-Гродназеленбуд»:

  • прыпынак “Вішнявец” – праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы – Усходні мост – вул. Белуша – праспект Румлёўскі – вул. Магістральная, далей па звычайным маршруце,
  • назад: прыпынак “Гродназеленбуд” – вул. Магістральная (без зменаў), далей: праспект Касманаўтаў – вул. Карскага – Усходні мост – праспект Янкі Купалы, далей па звычайным маршруце.

№ 37 “Багушэвіча-2 – Чыгуначны вакзал” зменіцца на маршрут № 37 ” Багушэвіча-2 – Гарадская бальніца № 4»:

  • прыпынак “Багушэвіча-2” – вул. Кабяка (без зменаў), далей праспект Янкі Купалы – прыпынак «Гарадская бальніца № 4»,
  • назад гэтак жа.

№ 42 “Вішнявец-Калбасіно»:

  • прыпынак ” Вішнявец – праспект Кляцкова (без зменаў), далей праспект Янкі Купалы – вул. Перамогі – вул. Савецкіх памежнікаў, далей па сваім маршруце без зменаў,
  • назад гэтак жа.

№ 47 “Чыгуначны вакзал – Альшанка”:

  • прыпынак “Чыгуначны вакзал” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей вул. Карскага – Усходні мост – праспект Янкі Купалы – праспект Клецкова, далей па сваім маршруце без зменаў,
  • назад: прыпынак «Альшанка» – праспект Кляцкова (без зменаў), далей: праспект Янкі Купалы – Усходні мост – вул. Белуша – Румлёўскі праспект – праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў.

Маршруткі

№ 1тк “Мясакамбінат – рынак “Паўднёвы” (вуліца Багушэвіча)» паедзе:

  • прыпынак “Мясакамбінат” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей вул. Лідская – вул. Белуша – Усходні мост – праспект Янкі Купалы – праспект Кляцкова, далей па сваім маршруце без зменаў,
  • назад: прыпынак “Рынак” Паўднёвы ” – праспект Кляцкова (без зменаў), далей праспект Янкі Купалы-Усходні мост-вул. Белуша-праспект Румлеўскі-праспект касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў.

№ 2тк «Дзевятоўка-5 – Вішнявец»:

  • прыпынак “Дзевятоўка-5” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей вул. Лідская — вул. Белуша — Усходні мост – праспект Янкі Купалы – праспект Кляцкова, далей па сваім маршруце,
  • назад: прыпынак «Вішнявец» — праспект Кляцкова (без зменаў), далей праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — Румлёўскі праспект — праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце.

№ 18тк “Альшанка — Забалаць”:

  • прыпынак “Альшанка” – праспект Кляцкова (без зменаў), далей праспект Янкі Купалы – Усходні мост – вул. Белуша – праспект Румлёўскі – праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце,
  • Лідская – вул. Белуша – Усходні мост – праспект Янкі Купалы – праспект Кляцкова, далей па сваім маршруце без зменаў.

№ 22тк “Альшанка – Гарадская клінічная бальніца № 3»:

  • прыпынак “Альшанка” – праспект Кляцкова (без зменаў), далей праспект Янкі Купалы – Усходні мост – вул. Белуша – праспект Румлёўскі – праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце без зменаў,
  • назад: прыпынак “Гарадская клінічная бальніца № 3” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей вул. Лідская-вул. Белуша – Усходні мост – праспект Янкі Купалы – праспект Клецкова, далей па сваім маршруце.

№ 25тк «Зарыца-Вішнявец»:

  • прыпынак “Зарыца” – праспект Касманаўтаў (без зменаў), далей вул. Лідская – вул. Белуша – Усходні мост – праспект Янкі Купалы – праспект Кляцкова, далей па сваім маршруце без зменаў,
  • назад: прыпынак «Вішнявец» — праспект Кляцкова (без зменаў), далей праспект Янкі Купалы — Усходні мост — вул. Белуша — Румлёўскі праспект — праспект Касманаўтаў, далей па сваім маршруце.

Тралейбусы

Некалькі тралейбусных маршрутаў у гэтыя дні курсіраваць не будуць:

  • № 4 «Фолюш — Гродна Азот»,
  • № 6 «Хімвалакно — Дзевятоўка»,
  • № 21 «Альшанка — КПП № 14»,
  • № 22 «Альшанка — Гандлёвы центр «Карона».

№ 5 «Жылы комплекс “Калбасіно» – Гродна Азот” паедзе:

  • прыпынак “Жылы комплекс “Калбасіно” – вул. Славінскага – праспект Клецкова – праспект Янкі Купалы – Усходні мост – вул. Карскага — прыпынак «Гродна Азот»,
  • назад: прыпынак “Гродна Азот” — вул. Карскага — Усходні мост — праспект Янкі Купалы — праспект Клецкова — вул. Славінскага – прыпынак «Жылы комплекс “Калбасіно”;

№ 20 “Вішнявец-Дзевятоўка” зменіцца на маршрут № 20 “Гроднапрамбуд — Дзевятоўка”:

  • прыпынак “Гроднапрамбуд” – вул. Магістральная, далей па сваім маршруце без зменаў,
  • назад: прыпынак “Дзевятоўка” – прыпынак “Паліклініка № 5” (без зменаў), далей прыпынак “Гроднапрамбуд”.

№ 24 “Хімвалакно – вуліца Макаравай” зменіцца на маршрут № 24 “Гродна Азот — вуліца Макаравай”:

  • прыпынак “Гродна Азот” – праспект Касманаўтаў – прыпынак “Гроднапрамбуд”, далей па сваім маршруце,
  • назад: прыпынак “Вуліца Макаравай” — прыпынак “Паліклініка № 5” (без зменаў), далей праспект Касманаўтаў – прыпынак “Гродна Азот”.

№ 17 «Дзевятоўка — Вуліца Маладзёжная» паедзе па сваім маршруце без зменаў.