Новы мост праз Нёман пабудуюць у Лідскім раёне побач з аграгарадком Беліца. Ён размесціцца ў 25 метрах ад існуючага моста на трассе М11 «Ліда-Слонім». Сусветны банк развіцця выдаткуе амаль 40 млн рублёў на яго будаўніцтва. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Ліда ТВ».
Будаўніцтва пачалі 1 снежня 2021 года. Здаць мост у эксплуатацыю плануюць у кастрычніку 2024 года. У шырыню мост будзе 10 метраў, у даўжыню — 345 метраў. Уздоўж праезжай часткі арганізуюць тратуары шырынёй два метры кожны. Новы мост будзе разлічаны для руху вялікагрузаў.
Cтарому мосту ўжо 60 гадоў і па ім могуць рухацца аўтамабілі вагой не больш за 20 тон. Гэта праблема для вялікагрузных аўтамабіляў, кіроўцы якіх мусяць аб’язджаць моста.
Гэта адзін з 12 мастоў, які ўключылі ў спіс Міністэрства транспарта для рэканструкцыі. Пасля пабудовы новага моста стары плануюць дэмантаваць.
Генеральным падрадчыкам выступае ААТ «Мастабуд» з Баранавічаў. За першыя два месяцы працы будаўнікі адсыпалі пляцоўкі пад уладкаванне маставых апораў на левым і правым беразе Нёмана. Зараз адбываюцца працы па пагружэнні сваяў.
У 2022 годзе плануюць капітальны рамонт чатырох і цякучы рамонт яшчэ чатырох мастоў. Гэта закладзена ў дзяржпраграме «Дарогі Беларусі» на 2021 — 2025 гады. Таксама ў Гродзенскай вобласці плануюць рамонт каля 157 км мясцовых дарог.
Чытайце таксама:
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…