Новы мост праз Нёман пабудуюць у Лідскім раёне побач з аграгарадком Беліца. Ён размесціцца ў 25 метрах ад існуючага моста на трассе М11 “Ліда-Слонім”. Сусветны банк развіцця выдаткуе амаль 40 млн рублёў на яго будаўніцтва. Пра гэта паведаміў тэлеканал “Ліда ТВ”.

Будаўніцтва пачалі 1 снежня 2021 года. Здаць мост у эксплуатацыю плануюць у кастрычніку 2024 года. У шырыню мост будзе 10 метраў, у даўжыню – 345 метраў. Уздоўж праезжай часткі арганізуюць тратуары шырынёй два метры кожны. Новы мост будзе разлічаны для руху вялікагрузаў.
Навошта будаваць новы мост?
Cтарому мосту ўжо 60 гадоў і па ім могуць рухацца аўтамабілі вагой не больш за 20 тон. Гэта праблема для вялікагрузных аўтамабіляў, кіроўцы якіх мусяць аб’язджаць моста.
Гэта адзін з 12 мастоў, які ўключылі ў спіс Міністэрства транспарта для рэканструкцыі. Пасля пабудовы новага моста стары плануюць дэмантаваць.
Што ўжо зрабілі
Генеральным падрадчыкам выступае ААТ “Мастабуд” з Баранавічаў. За першыя два месяцы працы будаўнікі адсыпалі пляцоўкі пад уладкаванне маставых апораў на левым і правым беразе Нёмана. Зараз адбываюцца працы па пагружэнні сваяў.
Колькі мастоў плануюць адрамантаваць у Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе
У 2022 годзе плануюць капітальны рамонт чатырох і цякучы рамонт яшчэ чатырох мастоў. Гэта закладзена ў дзяржпраграме “Дарогі Беларусі” на 2021 – 2025 гады. Таксама ў Гродзенскай вобласці плануюць рамонт каля 157 км мясцовых дарог.
Чытайце таксама:





