Рэгулярна аглядаць тэхнічны стан пуцеправодаў, падземных пешаходных пераходаў, мастоў і падыходаў да іх плануюць у Гродне. Таксама агледзяць лесвіцы для пешаходаў у ярах, канавах і ў малых рэках з усімі будынкамі, якія засцерагаюць іх ад размывання. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце дзяржзакупак.
Патрульны агляд будуць праводзіць штомесяц, бягучы — раз у квартал, сезонны — раз у паўгоддзе.
Што менавіта будуць рабіць?
Утрыманне мастоў дазволіць забяспечыць бяспечны і камфортны рух транспарту і пешаходаў. Нагляд дазволіць своечасова выявіць пашкоджанні і дэфекты. Догляд забяспечыць чысціню элементаў і іх ахайнасць, прафілактыка — ліквідацыю невялікіх дэфектаў на бяспечнай стадыі.
Ва ўтрыманне гарадскіх транспартных збудаванняў (да іх адносяцца масты, тунэлі, запраўкі, прыпынкі) уваходзіць ачыстка водаадводных трубак, вокнаў і латкоў, высечка хмызняку, пакос травы, вываз снегу з прылатковай часткі мастоў і пуцеправодаў, ачыстка ад карозіі і афарбоўка агародж і іншае.
Што даследуюць?
У працу ўваходзяць 10 мастоў — на вул.Гарнавых, вул. Паповіча, пр. Кляцкова, вул. Ажэшкі, вул. Спартыўная, каля Палаца піянераў, на вул. Горкага ў раёне пл. Леніна, праз рэкі Ласасянка, Татарка, Усходні. Таксама абследуюць чатыры віядукі (масты пры перасячэнні дарогі з ярамі - Hrodna.life) у раёне пр. Я. Купалы, вул. Кляцкова, вул. Фамічова і ў Румлёўскім парку. Таксама ў працы будуць 15 пуцеправодаў, сем пешаходных пераходаў і пешаходных мастоў.
Чытайце таксама: Румлёўскі мост цалкам закрыюць на два дні. Калі і чаму?
Колькі на гэта выдаткуюць?
Закупку праводзіць Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Від закупкі - запыт цэнавых прапаноў. Кошт закупкі - 10 000 BYN з бюджэту. Тэрмін пастаўкі - з 1 сакавіка па 30 красавіка 2022 года.
Закупка не адбылася. Верагодна, яе правядуць яшчэ раз. Двойчы падобную закупку спрабавалі правесці ў 2020 годзе, але закупкі не адбываліся.