Навіны

У Гродне на Урыцкага запрацаваў першы ў Беларусі бескантактавы гатэль — без персаналу і з электроннымі ключамі

Новы гатэль VS Design Hotel размясціўся ў цэнтры Гродна, на Урыцкага, 23. Ён працуе па прынцыпе бескантактавасці, без рецепшена. Раней на гэтым месцы быў гістарычны будынак, які знеслі.

Нумары гатэля з дызайнерскім інтэр'ерам займаюць другі і трэці паверх. Для памяшканняў першага паверха з асобным уваходам пакуль шукаюць арандатараў.

Двухузроўневыя нумары і бязлюднасць

Стойкі рэцэпцыі ў гатэлі няма. Рэгістрацыя пры заездзе і выездзе — самастойная. З персаналам можна звязвацца праз месенджары або па тэлефоне. Уладальнікі падкрэсліваюць, што гэта важна ва ўмовах пандэміі. Для Беларусі гэта новы вопыт, адзначаюць яны.

Забраніраваць нумар можна на сайце гатэля ці праз booking.com. Пасля аплаты на пошту прыходзіць код доступу ў будынак і ў нумар. Замкі ў гатэлі аўтаматычныя і кіруюцца з дапамогай кода або лічбавага ключа eKey на выбар. Код трэба ўводзіць праз наборныя панэлі на дзвярах. Для карыстання лічбавым ключом спатрэбіцца спампаваць мабільны дадатак.

У гатэлі - шэсць нумароў: чатыры аднаўзроўневыя двухмясцовыя і два двухпавярховыя на чатырох гасцей. Ёсць і магчымасць пасяліцца з дзіцем. У кожным нумары ёсць санвузел, кандыцыянер, міні-кухня з варачнай панэллю. Адзначана гукаізаляцыя нумароў.

Кошт на booking.com за суткі - ад 154 да 185 рублёў для аднаўзроўневых і ад 247 да 288 рублёў - для двухузроўневых нумароў. Рэйтынг гатэля — 9,6 з 10.

Перад будынкам устаноўлены зарадкі для электракараў Porshe destination charging. Імі могуць бясплатна карыстацца не толькі госці гатэля, але і ўладальнікі аўтамабіляў Porsche.

Выбралі «гістарычны» праект

Будынак для будучага гатэля пабудавалі з нуля на месцы гістарычнага.

Участак купілі ў 2017 годзе, у 2018 пачалі праектаванне, у траўні 2019 года — будаўніцтва. Увесну 2021 года ў гатэлі ўжо працавалі над унутраным аздабленнем.

Варыянтаў праекта было два. Міністэрства культуры ўхваліла той, што меркаваў аднаўленне гістарычнага выгляду страчанага будынка з захаваннем яго габарытаў. Над праектам працавала творчая майстэрня мінскага архітэктара Генадзя Штэйнмана.

Дом Гажанскіх

Раней на месцы гатэля стаяў дом сям'і Гажанскіх. Ён быў пабудаваны ў 1890 годзе, пасля вялікага пажару 1880 года. Тады сучасная вуліца Урыцкага называлася Палатскай. Адна са сцен хаты не вытрымала надбудаванага пасля вайны мансардного паверха і пачала адыходзіць. Будынак не выратавалі, яго знеслі ў 2007 годзе.

Участак у гістарычным цэнтры Гродна выставілі на аўкцыён толькі праз 10 гадоў. Яго купіла фірма «ГроднаЛізінг».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024

Цяпер дабрацца з Гродна ў Віцебск можна без перасадак — гэта адзін з самых доўгіх маршрутаў у краіне

Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…

20 снежня 2024