Юрый Караеў, скрыншот СТБ
Памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў 6 лютага даў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ. Ён распавёў пра сваю службу, сям’ю, а таксама пра тое, што яму падабаецца Гродна. Hrodna.life паглядзеў інтэр'вю і запісаў самыя цікавыя цытаты.
У Гродне Караеў жыве адзін. Жонка і дзеці з-за працы засталіся ў Мінску. Пасля вайсковай службы памочніку Лукашэнкі незвычайна займацца эканомікай і селькай гаспадаркай. Прыйшлося атрымліваць новыя веды.
«У Гродне вельмі прыгожы цэнтр. Вельмі незвычайная архітэктура. Я часта іду пасля службы, спрабую прайсці рознымі кварталамі па цэнтры. Але ў асноўным па Савецкай, каб паглядзець, як сонца заходзіць».
«Пазнаюць часцей, чым я чакаў. Хтосьці проста падыходзіў вітацца, а было і такое, калі падыходзілі падзякаваць мне і ў маёй асобе асабістаму складу МУС і ўнутраных войскаў за тое, што ў краіне мір і спакой».
«Мне вельмі падабаецца Каложская царква, каталіцкія касцёлы, сінагога, пажарная каланча. Шмат месцаў, якія менавіта не праехаць трэба, а прайсці, пастаяць, дакрануцца».
Падчас інтэрв'ю Караеў звярнуў увагу, што на падваконнях у Гродне шмат кветак. «У ніводным горадзе, дзе б я ні быў, не бачыў такую колькасць кветак», — сказаў Караеў.
«Некаторых мінчан засмучваюць вузкія тратуары. На Карла Маркса трэба да сцяны прытуліцца, каб цябе тралейбус не знёс шклом. Такая асаблівасць еўрапейская», — лічыць Караеў.
Юрый Караеў - памочнік прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці з 29 кастрычніка 2020 года. Міністр унутраных спраў Беларусі (11 чэрвеня 2019 — 29 кастрычніка 2020), генерал-лейтэнант міліцыі.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…