Навіны

Таццяну Саўко аштрафавалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і канфіскавалі iPhone 12 Pro

Гродзенку Саўко Таццяну судзілі 3 лютага ў судзе Ленінскага раёна па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць». Суддзя Ганна Леусік вынесла рашэнне — штраф 25 базавых велічынь (800 рублёў) і канфіскацыя тэлефона (iPhone 12 Pro). Таццяна — мама палітэмігранткі Карыны Маліноўскай, якая, паводле яе слоў, у жніўні 2020 года пасля затрымання страціла дзіця.

Супраць Таццяны сведчыў Максім Кляцкін, прадстаўніком РАУС па справе быў Аляксандр Дайнэка. «Пратаколу аб арышце на 72 гадзіны няма, пратакол затрымання «пусты», — напісала Карына ў Instagram. У такім выпадку справу павінны былі адправіць на дапрацоўку або спыніць, лічыць яна. «Мама вельмі расперажывалася. Мама, не хвалюйся», — напісала Карына.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, Таццяну судзілі за падпіску на канал «Гродно Азот чат». Пры гэтым яна не ставіла лайкі і каментары ў канале і не перасылала навіны адтуль у іншыя каналы. Гэта прызнаў сведка — супрацоўнік РАУС, які аглядаў тэлефон без Таццяны. «Пусты» пратакол затрымання (там ёсць толькі фраза Таццяны «часткова згодная» і подпіс супрацоўніка РАУС) да справы суддзя адмовілася далучаць. Яна спаслалася на тое, што ў суда ёсць іншы пратакол. На пытанне адваката, чаму Таццяне далі такі пратакол, супрацоўнік РАУС адказаў, што так раздрукаваў прынтар. І наогул ён не ведае, дзе Таццяна ўзяла яго.

Таццяну Саўко затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў 13 студзеня і адпусцілі праз 72 гадзіны без суда. У Таццяны ёсць непаўналетняе дзіця, таму па законе яе павінны былі адпусціць пасля трох гадзін арышту.

Арт. 19.11 КаАП на працягу апошніх некалькіх месяцаў стаў самым папулярным «палітычным» артыкулам, паводле якога беларусаў адпраўляюць за краты і караюць вялізнымі штрафамі, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Толькі ў рэгіёнах за студзень па гэтым артыкуле асудзілі мінімум 20 чалавек. Сярод затрыманых па гэтым артыкуле гродзенцаў - «азотаўцы» і журналісты.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025

У Ваўкавыску судзяць 16-гадовага студэнта. Ён сарваў сцяг

Жыхара Ваўкавыска Леаніда Трафімовіча пачалі судзіць 21 студзеня. Працэс па арт. 370 КК "Здзек з…

21 студзеня 2025