Белстат палічыў медыянны заробак за лістапад 2021 года. У Гродзенскай вобласці ён склащ 1007 рублёў. Самыя маленькія медыянныя зарплаты ў нашым рэгіёне аказаліся ў Воранаўскім, Свіслацкім і Зэльвенскім раёнах.

У Беларусі медыянны заробак склаў 1096 рублёў, сярэдні ж быў 1476 рублёў. Абодва паказнікі беларускія статысты даюць да вылікаў падаходнага падатку (13%), унёску ў Фонд сацыяльнай абароны (1%), прафсаюзных унёскаў, аліментаў і іншых утрыманняў.

Медыянны заробак — гэта заробак чалавека, які атрымлівае сярэдні заробак у шэрагу ўсіх значэнняў паміж найбольшым і найменшым. 50% людзей атрымліваюць менш за яго, а 50% атрымліваюць больш. Медыянны заробак статыстычныя органы вылічваюць двойчы на год. Сярэдняя зарплата заўсёды вышэй за медыяну, бо для яе лічаць сярэдняе арыфметычнае ўсіх налічаных заробкаў.

У Гродзенскай вобласці медыянны заробак налічылі 1007 руб. Гэта менш, чым у Брэсцкай вобласці (1023 руб.), Гомельскай (1016 руб.), Мінскай (1124 руб.) і ў самім Мінску (1398 руб.). Менш, чым у Гродзенскай вобласці, зарабляюць у Віцебскай (969 руб.) і ў Магілёўскай (972 руб.).

Год таму медыянны заробак у Гродзенскай вобласці складаў 869,9 руб. Тады яна адставала толькі ад Мінскай і Брэсцкай абласцей.

Медыянныя заробкі ў раёнах

У Гродне медыяна па зарплаце дасягнула 1135 руб., піша banki24.by. У Гродзенскім раёне медыянны заробак склаў 1080 руб., у Ваўкавыскім раёне — 958 руб., у Лідскім — 943 руб., у Астравецкім — 1086 руб., у Слонімскім раёне — 946 руб.

Пры гэтым самая малая медыянная зарплата ў вобласці - у работнікаў Воранаўскага раёна (806 руб.). Мала атрымліваюць у Зэльвенскім раёне (817 руб.), Свіслацкім (855 руб.), Карэліцкім (860 руб.) і Іўеўскім (864 руб.) раёнах. Год таму на апошнім месцы быў Свіслацкі раён (704,4 руб.).

Чытайце таксама: Гродно — на 2 месте в рейтинге белорусских городов. Что изменилось за два года и какие прогнозы на будущее

У якіх сферах у Гродзенскай вобласці колькі плацяць?

Традыцыйна самы вялікі медыянны заробак — у сферы інфармацыйных тэхналогій і абслугоўвання (2984,5 руб). У сферы інфармацыі і сувязі атрымалі медыяну 1904 руб. У дзейнасці грузавога чыгуначнага транспарту медыяна склала 1347,3 руб., у галіне сухапутнага і трубаправоднага транспарту — 1206,7 руб. На фоне астатніх нядрэнна зарабляюць у сектары дзяржкіравання — 1227,2 руб., фінансавай і страхавой дзейнасці - 1278,3 руб., у будаўніцтве — 1260,1 руб.

У работнікаў прамысловасці Гродзенскай вобласці медыянны заробак у лістападзе дасягнуў 1199,3 руб. Лідзіруе там вытворчасць хімічных прадуктаў (1930,1 руб.) і вытворчасць вырабаў з дрэва і паперы, паліграфічная дзейнасць (1397,1 руб.).

У сельскай гаспадарцы медыяна — 881,7 руб., у аптовым гандлі - 1069,3 руб., у раздробным — 852,6 руб., у паштовых і кур’ерскіх паслугах — 892 руб.

У аперацыях з нерухомасцю медыяна склала 1073 руб., у медыцыне — 903,9 руб., у сферы адукацыі - 794,4 руб. Самая малая медыяна заробкаў у сферы творчасці, адпачынку і спорту — 659,7 руб.

Чытайце таксама: