Спартыўную экіпіроўку прэміум класа для прафесійных футбольных каманд закупляе Гродзенскі футбольны клуб «Нёман». Гэта мужчынская форма для каманд асноўнага і дублюючага складу і трэнераў. Рэдакцыя Hrodna.life знайшла эскізы экіпіроўкі на сайце дзяржзакупак. Глядзіце, як яна будзе выглядаць.

Для каманды асноўнага складу закупяць 32 прадметы адзення. Сярод іх — парадны касцюм, трэніровачныя і гульнявыя формы, заплечнік, ветраахоўная і ўцепленая курткі для зімовых трэніровак, заплечнік, медыцынскі чамадан. Для трэнерскага складу закупяць 23 адзінкі экіпіроўкі, для дублюючага складу — 17. У планах закупіць дзясяткі элементаў адзення і экіпіроўкі. У прыярытэце — жоўта-зялёная расфарбоўка.

За 2372 адзінак экіпіроўкі футбольны клуб аддасць 65 000 рублёў з уласных сродкаў. Суму выплацяць у растэрміноўку за год. Пераможцу дзяржзакупкі выберуць 21 студзеня. Даставіць экіпіроўку плануюць да лютага. Пакуль у клубе вывучаюць цэнавыя прапановы.

Чытайце таксама: