Гродзенская мастачка Руфіна Базлова ўвайшла ў шортліст міжнароднага конкурсу мастакоў-візуалістаў Allegro Prize. Пра гэта 16 лістапада мастачка напісала на сваёй старонцы ў Facebook. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 7 снежня.

«Трохі нечакана. Пра перамогу насамрэч не думаю, бо працую на новым праекце прысвечаным палітычным вязням. Не трэба спыняцца на тым, што ўжо зроблена. Калі журы вырашыць мяне адзначыць, будзе дужа радасна і прыемна, тады будзе больш вольнага часу на разважанні і новыя творы», — распавяла Hrodna.life мастачка Руфіна Базлова.

Мастачка з Гродна ўвайшла ў шортліст еўрапейскай прэміі: на яе працах вышываныя аўтазакі, міліцыянты і пратэстоўцы
Руфіна Базлова. Фота: contemporarylynx.co.uk

Конкурс Allegro Prize ладзіць рэдакцыя часопіса Contemporary Lynx Magazine. У 2021 годзе арганізатары атрымалі 1601 заяўку з 90 краін свету. Фіналістамі сталі 30 чалавек. 7 снежня журы абярэ пераможцаў.

Contemporary Lynx Magazine — міжнародны мастацкі часопіс. Заснаваны ў 2013 годзе. Галоўны фокус часопіса: арт-інтдустрыя і візуальная культура Польшчы і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Узнагарода за першае месца — 35 тыс. злотых (€ 7,5 тыс.). За другое — 10 тыс, за трэцяе — 5 тыс. злотых (2,1 тыс. і 1 тыс. еўра адаведна).

Хто такая Руфіна Базлова

Руфіна Базлова ўраджэнка Гродна. 13 гадоў таму з’ехала ў Чэхію на навучанне. Скончыла Заходне-Чэшскі ўніверсітэт у Плзні. Пазней пражскую Акадэмію выяўленчых мастастацтваў. Сёння жыве ў Празе.

Мастачка вядома сваімі працамі ў традыцыйнай беларускай стылістыцы — вышыванка. Яе працы прысвечаны падзеям у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Чытайце падрабязней: Художница из Гродно «вышила» сюжеты белорусских протестов. Там есть не только автозаки