З-за рамонта чыгуначнага моста на перагоне Скідзель — Жытомля зменіцца графік руху пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Гродна — Масты, паведаміў прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.

У лістападзе адменяць цягнік Гродна - Мінск. Іншыя паедуць са зменамі ў раскладзе
Ілюстрацыйнае фота.

Якія цягнікі адменяць

Адменяць цягнік № 731/732 спалучэннем Мінск — Гродна — Мінск 2, 10, 16 і 24 лістапада, а таксама 2 і 8 снежня. Гэты цягнік адпраўляўся з Мінска ў 15:17, з Гродна ў 19:48.

Таксама ў гэтыя дні адменяць бесперасадачныя вагоны Гродна — Брэст. Яны адпраўляліся з Гродна ў 19:58. Вагоны спалучэннем Брэст — Гродна, якія адпраўляліся з Брэста ў 17:19, адменяць 3, 11, 17, 25 лістапада, а таксама 3 і 9 снежня.

Якія цягнікі паедуць са зменамі

Цягнік № 687/688 спалучэннем Мінск — Гродна (адпраўленне з Мінска ў 07:08), 2, 10, 16, 24 лістапада, 2 і 8 снежня, будзе курсаваць да станцыі Масты і назад.

Цягнік № 679/680 Віцебск — Гродна (адпраўленне з Віцебска ў 00:10) 2, 10, 16, 24 лістапада, 2 і 8 снежня, будзе курсаваць да станцыі Скідзель і ў адваротным накірунку.

Цягнік № 632 Гродна — Гомель і № 624 Гродна — Віцебск/Камунары, будуць адпраўляцца ад станцыі Скідзель

Цягнік № 610 Гродна — Гомель цягнік будзе выязжаць з Гродна ў 21:56, а не ў 19:58, як гэта зараз, прыбыццё ў Гомель у 10:53 замест 08:46.

Як паедуць рэгіянальныя цягнікі эканомкласа

Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа Ліда — Гродна, а таксама Баранавічы — Гродна 2, 10, 16, 24 лістапада, 2 і 8 снежня будуць рушыць да станцыі Скідзель і ў адваротным накірунку. З Гродна да станцыі Жытомля і назад. Паміж станцыямі Скідзель і Жытомля арганізуюць перавозку пасажыраў аўтобусамі.