Міністэрства сувязі падрыхтавала марку «Каложская ікона Божай Маці». Паштовыя блокі з маркай выйдуць у абарачэнне 28 кастрычніка, наклад — 10 тысяч асобнікаў.

Яшчэ адна гродзенская марка: "Белпошта" выпусціць марку з Каложскай іконай Божай Маці
Блок с новай маркай

У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў Доме сувязі (паштовае аддзяленне № 25) будуць праводзіць спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень» — у гонар выпуску паставяць штэмпель, які зробіць іх калекцыйнымі. Аўтарка дызайну маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» — Алена Мядзведзь.

Друк маркі поўнакаляровы, з дадатковай фарбай пад бронзу. Памер маркі ў блоку — 56×75,5 мм, памер самога блока — 65×86 мм. На блоках ёсць цісненне металізаванай фальгой залацістага колеру. Кошт блока, пазначаны на ім — 5 рублёў.

Пошта падрыхтавала праект па матэрыялах і ў супрацоўніцтве з прыходам храма Святых пакутнікаў князёў Барыса і Глеба ў Гродне.

Калі навесці на паштовы блок камеру смартфона з запушчаным дадаткам «AR Marka Belarus», у ім з’явіцца спецыяльна створаны сцэнар — дадатковы аб’ёмны малюнак.

Чаму выбралі Каложскую ікону?

Каложскі абраз Божай Маці шануюць як цудатворны з канца XVI — пачатку XVII стагоддзя. З гэтага часу Каложская ікона Божай Маці захоўвалася ў Свята-Барыса-Глебскай царкве і была галоўнай святыняй Гродзенскай епархіі, сцвярджаюць некаторыя крыніцы. У 1915 годзе пры эвакуацыі ікону вывезлі ў Расію, там яна знікла. Доўгі час лічылася, што напісаныя да яе знікнення копіі таксама не захаваліся. Але ў канцы 2018 года на антыкварным аўкцыёне ў Германіі з’явілася аб’ява аб продажы, як запэўніваў уладальнік лота, унікальнай Каложскай іконы Божай Маці. Яе выкупілі і вярнулі ў Гродна. 1 мая 2019 года ў Каложскай царкве адслужылі літургію з нагоды вяртання копіі знакавага вобраза.

Раней «Белпошта» выпускала марку, прысвечаную Гродзенскаму драматычнаму тэатру (2014 год), марку «Гродна» з серыі «Гарады Беларусі» (2018) з выявай Каложы.

Яшчэ адна гродзенская марка: "Белпошта" выпусціць марку з Каложскай іконай Божай Маці
У 2003 годзе РУП «Гроднааблпошта» вырабіла немаркіраваны памятны канверт, прысвечаны 875-годдзю Гродна. Гашэнне штэмпелем «875 гадоў з часу заснавання г. Гродна» праводзілі ў парку