Навіны

Новы будынак Сямашкі на Савецкай плошчы будзе двухпавярховым

Бізнэсовец Станіслаў Сямашка пабудуе на Савецкай плошчы двухпавярховы будынак са склепам і мансардай. Цяпер праводзіцца ацэнка ўздзеяння аб’екта на навакольнае асяроддзе. Пра гэта паведамілі на сайце гарвыканкама.

Будынак пабудуюць у форме літары «Г». Агульныя габарыты — 14.30×33.50 м.

Грамадскія абмеркаванні пройдуць у верасні-кастрычніку 2021 года. Рашэнне аб будаўніцтве пасля ўсіх узгадненняў і экспертыз прымуць у лістападзе гэтага года.

Участак паміж апарт-гатэлем на Калючынскай і домам Мураўёва на Савецкай плошчы ў Гродне 13 ліпеня з аўкцыёну выкупіў бізнэсовец Станіслаў Сямашка. Зараз там лаўкі, фігуркі анёлаў і паркоўка для аўтамабіляў.

Бізнэсовец абяцаў пабудаваць новы будынак праз год. Па ўмовах аўкцыёну, на ўчастку можа з’явіцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект, рэстаран, гасцініца ці аб’ект аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг, бытавога абслугоўвання.

Сямашка выкупіў участак за 30 000 рублёў пры пачатковай суме ў 20 000 рублёў. За ўчастак змагаліся тры пакупнікі.

Участак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры. Гэта азначае, што работы павінны весціся з улікам праекта ахоўнай зоны цэнтра. Таксама Сямашка пакрые страты ЖКГ у памеры 15 175 рублёў за заняцце ўчастка і знос пліткі. Будаўніцтва будынка азначае, што ў Гродне стане менш на адну паркоўку ў цэнтры.

Чытайце таксама: Сямашка выкупіў яшчэ адзін участак у цэнтры Гродна. Ён распавёў, што там можа з’явіцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025