Бізнэсовец Станіслаў Сямашка пабудуе на Савецкай плошчы двухпавярховы будынак са склепам і мансардай. Цяпер праводзіцца ацэнка ўздзеяння аб’екта на навакольнае асяроддзе. Пра гэта паведамілі на сайце гарвыканкама.
Будынак пабудуюць у форме літары «Г». Агульныя габарыты — 14.30×33.50 м.
Грамадскія абмеркаванні пройдуць у верасні-кастрычніку 2021 года. Рашэнне аб будаўніцтве пасля ўсіх узгадненняў і экспертыз прымуць у лістападзе гэтага года.
Участак паміж апарт-гатэлем на Калючынскай і домам Мураўёва на Савецкай плошчы ў Гродне 13 ліпеня з аўкцыёну выкупіў бізнэсовец Станіслаў Сямашка. Зараз там лаўкі, фігуркі анёлаў і паркоўка для аўтамабіляў.
Бізнэсовец абяцаў пабудаваць новы будынак праз год. Па ўмовах аўкцыёну, на ўчастку можа з’явіцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект, рэстаран, гасцініца ці аб’ект аховы здароўя і прадастаўлення сацыяльных паслуг, бытавога абслугоўвання.
Сямашка выкупіў участак за 30 000 рублёў пры пачатковай суме ў 20 000 рублёў. За ўчастак змагаліся тры пакупнікі.
Участак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры. Гэта азначае, што работы павінны весціся з улікам праекта ахоўнай зоны цэнтра. Таксама Сямашка пакрые страты ЖКГ у памеры 15 175 рублёў за заняцце ўчастка і знос пліткі. Будаўніцтва будынка азначае, што ў Гродне стане менш на адну паркоўку ў цэнтры.
Чытайце таксама: Сямашка выкупіў яшчэ адзін участак у цэнтры Гродна. Ён распавёў, што там можа з’явіцца