«Кібер-Партызаны» Беларусі 19 верасня апублікавалі мапу з адрасамі людзей, што скардзіліся ў міліцыю. Сцвярджаецца, што гэта звесткі з базы выклікаў службы 102. Партызаны адзначылі толькі тыя выклікі, што тычыліся скаргаў на развешаную БЧБ-сімволіку, на пратэстоўцаў і кіроўцаў аўтамабіляў, якія сігналілі. Hrodna.Life прааналізавала даносы жыхароў Гродна і сабрала самыя распаўсюджаныя і самыя нестандартныя скаргі.

Кастрычніцкі раён скардзіўся актыўней за Ленінскі

Агулам па Гродне ў базе захоўваецца 166 кантактных дадзеных грамадзян, што звярталіся з палітычна-матываванымі скаргамі. У Кастрычніцкім раёне скардзілася 86 гродзенцаў. У Ленінскім — 80.

Што не падабалася «неабыякавым» гродзенцам

  • Гукавыя сігналы аўтамабіляў;
  • Расфарбаваныя ў бел-чырвона-белыя колеры лаўкі, платы і дрэвы;
  • Выгукі «Сыходзь!» і «Жыве Беларусь!»;
  • Расквідванне па паштовых скрынях і расклейванне лістовак;
  • Развешванне сцягоў на дрэвах, громаадводах і балконах;

Сярод скаргаў патрапляюцца і арыгінальныя.

Адной з жанчын «Нагрубіў невядомы хлопец, які ішоў па вуліцы з амерыканскім сцягам».

Дзе ў Гродне больш “неабыякавых” грамадзян? У сеціве з’явілася мапа з іх адрасамі
Скрыншот з сайта.

Другая жанчына скарділася, што «На прыпынку каля рэстарацыі „Туран“ у бок Славінскага ў суполцы грамадзянаў, апранутых у працоўную форму „Гродна-Азот“, знаходзіцца мужчына які размаўляе з украінскім акцэнтам».

Дзе ў Гродне больш “неабыякавых” грамадзян? У сеціве з’явілася мапа з іх адрасамі
Скрыншот з сайта.

Гродзенскія праваслаўныя цэрквы таксама былі незадаволены

У службу 102 паступалі сігналы з гродзенскіх праваслаўных храмаў. У прыходзе храма усекнавення главы Іаана Прадцечы на вуліцы Курчатава былі незадаволеныя тым, што 15 лістапада ўздож плота выставілі лампадкі.

Дзе ў Гродне больш “неабыякавых” грамадзян? У сеціве з’явілася мапа з іх адрасамі
Скрыншот з сайта.

У манастыры Свята-Раства Багародзіцы на вуліцы Давыда Гарадзенскага, 23 жніўня, скардзіліся на тое, што «Каля палаца тэкстыльшчыкаў другі тыдзень, у доме на супраць манастырскага кіёска, на 3 паверсе, з балкона вісіць бел-чырвона-белы сцяг».

Дзе ў Гродне больш “неабыякавых” грамадзян? У сеціве з’явілася мапа з іх адрасамі
Скрыншот з сайта.