Адзін агрэгат слабой азотнай кіслаты цэха азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АКіКАС) спыняць 18 верасня. 19 верасня спыняць у рэзерв аддзяленне слабой азотнай кіслаты, нейтралізацыі карбамідна-аміячнай сумесі цэха АКіКАС.
Гэта адбываецца ў сувязі са спыненнем 2-га аддзялення цэха карбамід-2. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Гродна Азот».
Дадзеныя аперацыі суправаджаюцца кароткачасовым павелічэннем ўтрымання NOx ў адыходзячых газах. NOx, які ўваходзіць у аксід азоту (IV), надае адыходзячым газам характэрнае чырвона-бурае адценне. Выкід забруджвальных рэчываў у газах — дапушчальны.
Якасць паветра кантралююць на тэрыторыі і па перыметры прадпрыемства, а таксама на мяжы санітарна-ахоўнай зоны з улікам напрамку ветру.