Навіны

«Рэкорд Банцэра». Палітзняволены з Гродна правёў у ШЫЗА столькі часу, як ніхто раней

Гродзенскі музыка і палітзняволены Ігар Банцэр выйшаў з ШЫЗА пасля 40 дзён утрымання. Пра гэта 15 верасня паведаміў сябра музыкі, Андрэй Мялешка. Апошнія 19 дзён Ігар трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконных дзеянняў у дачыненні яго. Фізічны стан музыкі кепскі. Патрэбна медычная дапамога.

Максімум за ўсю гісторыю папраўчай установы

Ігар Банцэр з 17 чэрвеня адбывае пакаранне ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу № 9 у горадзе Віцебску. Першы раз у штрафны ізалятар (ШЫЗА) Ігара змясцілі 6 жніўня, нібыта за незапраўлены ложак. Другі раз — 18 жніўня, за тое, што ён не пагаліўся. Наступныя два разы яму падаўжалі тэрмін утрымання — 26 жніўня і 5 верасня. Музыка сам не зразумеў, за што. Агулам Банцэр правёў у ізалятары 40 дзён. Гэта максімум за ўсю гісторыю папраўчай установы.

Апошнія 19 дзён Ігар Банцэр трымаў галадоўку і піў толькі ваду. За гэты час музыка схуднеў на 10 — 15 кілаграм. «На дадзены момант ён спрабуе „выбіць“ медычную дапамогу. Бо пасля выхаду з ШЫЗА яму яе не аказалі», — распавёў Hrodna.life Андрэй Мялешка.

Васкрасенскі прысылаў ліст аб памілаванні на імя Лукашэнкі

Вярнуўшыся з ШЫЗА, Ігар даведаўся, што яму прыходзіў ліст ад Юрыя Васкрасенскага з прапановай папрасіць памілавання. Музыка адмовіўся. У яго прынцыповая пазіцыя — «Не падпісваць лісты ад „праўладных дзеячоў“».

Хто такі Юрый Васкрасенскі і што за лісты ён рассылае

Юрый Васкрасенскі быў ўдзельнікам каманды Віктара Бабарыкі. Каардынаваў сбор подпісаў у Першамайскім раёне Мінска. Пасля выбараў Васкрасенскага затрымалі. У СІЗА КДБ Васкрасенскі напісаў яўку з павіннай.
Пасля вызвалення Васкрасенскі ўзначаліў «Круглы стол дэмакратычных сілаў». Ён дасылае лісты палітзняволеным з прапановай напісаць прашэнне аб памілванні на імя Лукашэнкі. Згодна з гэтымі лістамі ў зняволеных ёсць шанец выйсці на свабоду да 17 верасня — Дня народнага адзінства (заўв. Hrodna.Life). Як паведамляе выданне «The Village» такія лісты атрымалі 620 чалавек.

За што Ігар Бацэр адбывае пакаранне

Ігара Банцэра асудзілі за перформанс, які прызналі хуліганствам. Суддзя Наталля Козел 19 сакавіка прысудзіла яму 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.

Пяць месяцаў Ігар знаходзіўся ў турме № 1 у Гродне. Адзін дзень знаходжання пад вартай роўны двум днях абмежавання волі. Гэта значыць, Ігару засталося адбыць шэсць месяцаў пакарання.

Ад 3 сакавіка, калі пачаўся разгляд справы ў судзе, Ігар трымаў сухую галадоўку. 15 сакавіка праваабаронцы прызналі Банцэра палітвязнем.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025