Новости

Гродзенскага блогера Вадзімаці зноў судзяць. У пасяджэнні перапынкі: яму ў ізалятар выклікалі хуткую

Гродзенскага блогера Vadimati (Вадзіма Ермашука) судзяць другі раз за месяц. Зараз ён адбывае адміністрацыйны арышт у Шчучыне за нібыта заклікі ехаць на спартовае мерапрыемства. Суд праходзіць па відэасувязі, але другі дзень абвяшчаюць перапынкі праз стан здароўя Вадзіма.

Новы суд над блогерам пачаўся 8 верасня. У пасяджэнні абвясцілі перапынак да наступнага дня ў сувязі з благім станам падсуднага: у яго была тэмпература і падвышаны ціск. Напярэдадні яму выклікалі хуткую, распавяла знаёмая Вадзіма Ермашука. Пасяджэнне праходзіла пры дапамозе відэаканферэнцыі.

9 верасня суд зноў абвясціў перапынак праз стан здароўя блогера. Зараз яго судзяць за тое, што нібыта 13 жніўня Вадзім патэлефанаваў у службу 115 і нецэнзурна выказаўся пра ЖКГ і гарвыканкам. Пра гэта напісала яго знаёмая.

Блогеру Вадимати в Гродно присудили еще 15 суток. Как раз перед окончанием предыдущего срока

Не паспеў выйсці з мінулых «сутак»

Зараз блогер Вадзім Ермашук адбывае адміністрацыйнае пакаранне ў Шчучыне па іншай справе. Яго затрымалі 16 жніўня, а 19 жніўня прысудзілі 25 сутак арышту па арт. 24.23 КаАП. Вадзім абвясціў галадоўку. На суд, які пачаўся 18 жніўня, у Шчучын з Гродна блогера прыехалі падтрымаць некалькі дзясяткаў чалавек. Прычынай яго затрымання сталі нібыта заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.

Блогер перадаваў, што ў камеры, дзе ён знаходзіцца, вельмі холадна. Пра новы пратакол стала вядома 3 верасня.

Хто такі Vadimati

Вадзім Ермашук — Instagram-блогер і прадавец на рынку «Карона». Актыўна займаецца рэкламай мясцовага бізнесу. 27 кастрычніка 2020 года яго асудзілі на штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў) у судзе Кастрычніцкага раёна за марш гродзенцаў 30 жніўня. Вадзім выказваўся супраць гвалту, падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах. Называе сябе «народным дэпутатам» і здымае ў гэтым вобразе відэа.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024