Новости

Справу адкласці, меру стрымання — пакінуць. Па справе гродзенца Аўсіевіча прызначылі дадатковую экспертызу

Гродзенца Андрэя Аўсіевіча судзяць за абразу міліцыянта і прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Прычына — каментары ў Telegram. 8 верасня ў зале суда пракурорка запрасіла правядзенне па справе дадатковай лінгвістычнай экспертызы.

Пасля чатыроххвіліннага перапынку і абмеркавання з падабаронным запыту пракуроркі, адвакатка абвясціла суддзі пра нязгоду на дадатковую лінгвістычную экспертызу. Яна зазначыла, што пытанні эксперту, пералічаныя ў запыце, не датычаць да ч. 3 арт. 369 КК, па якім прад’яўлена абвінавачванне гродзенцу.

Пасля гадзіннага перапынку суддзя задаволіў запыт пракурора. Правядзенне экспертызы можа зацягнуцца на месяц. Увесь гэты час Аўсіевіч будзе знаходзіцца пад вартай.

У зале суда прысутнічалі родныя Андрэя і восем неабыякавых гродзенцаў. На час пасяджэння дзверы замыкалі на ключ і некалькі разоў папярэджвалі пра забарону фатаграфавання ці вядзення відэа- і аўдыёзапісу. Калі прысутныя выходзілі з залы, яны знакамі паказвалі Андрэю сваю падтрымку і казалі «Трымайся».

Прызнаў віну часткова

Справу Аўсіевіча разглядаў суддзя Мікалай Рачынскі ў Гродзенскім абласным судзе, дзяржабвінаваўца — Герасіменка. У справе ўдзельнічае пацярпелы міліцыянт, 29-гадовы Максім Чарткоў - участковы інспектар аддзела міліцыі «Фолюш».

Андрэя Аўсіевіча пачалі судзіць за абразу міліцыянта і прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі ў жніўні. Прычына — некалькі каментароў у Telegram-чатах і каналах.

Андрэй прызнаў віну часткова. Участковы заявіў пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды ў тысячу рублёў.

Сын святара, апякун

Андрэю Аўсіевічу ў жніўні споўнілася 27 гадоў. Ён вучыўся на трактарыста, працаваў у калгасе ў Адэльску і ў «Спецаўтагаспадарцы», служыў у войску. Ездзіў у паломніцтва ў Жыровічы, цікавіўся дызайнам. Апошнім часам Андрэй даглядаў бацьку, былога святара, пасля інсульту і быў яго апекуном. Да атрымання інваліднасці айцец Іван служыў у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы на вуліцы Ажэшкі і ў храме Усячэння галавы Іаана Прадцечы на вуліцы Курчатава. Там жа працавала і маці Андрэя Людміла. Зараз яна на пенсіі.

У лістападзе 2020 года Андрэя Аўсіевіча затрымалі на акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Тады яго аштрафавалі.

4 траўня Андрэй выйшаў з дома і не вярнуўся. Неўзабаве ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і правялі ператрус. З маці ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 5 траўня ролік з Андрэем паказалі ў Telegram-канале МУС. 6 траўня гродзенца ўзялі пад варту.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024