У Гродне ў Пышках недалёка ад уваходу на Cцежку здароўя пачалі будаўніцтва бізнес-цэнтра. Трохпавярховы будынак з вітражным шкленнем плануюць адкрыць летам 2022 года. Там будуць офісы, гандлёвыя памяшканні і грамадскае харчаванне.
Плошча новага бізнес-цэнтра складзе больш за 1000 квадратных метраў. Там размесцяцца офісныя і гандлёвыя памяшканні, рэстаран і кавярня, піша realt.by. Побач запланаваная паркоўка для наведвальнікаў і супрацоўнікаў бізнес-цэнтра.
Праект бізнес-цэнтра распрацавала гродзенская кампанія ТАА «Праектон», якая ўваходзіць у групу кампаній «G3». Іх аўтарству належыць таксама праект будынка на Мядовай, 1 (насупраць Упраўлення сацыяльнай абароны) і рэканструкцыя памяшкання на Вялікай Траецкай, 9. Забудоўшчык — гродзенская кампанія «Гарадское будаўніцтва». Па планах забудоўшчыка, цэнтр пачне функцыянаваць летам 2022 года.
Раней на Сцежцы здароўя збіраліся адкрыць абноўленае кафэ «Паляна». Яно існавала там каля трох гадоў, у сакавіку 2020 года яго знеслі па заканчэнні тэрміну арэнды пляцоўкі. У просьбе падоўжыць дамову арандатарам адмовілі. Як растлумачылі ў гарадскім ЖКГ, пры заключэнні дамовы ў 2017 годзе быў парушаны арт. 45 Ляснога кодэкса Беларусі. У чэрвені 2020 кафэ адкрылася у цэнтры Гродна.
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…