У Гродне ў Пышках недалёка ад уваходу на Cцежку здароўя пачалі будаўніцтва бізнес-цэнтра. Трохпавярховы будынак з вітражным шкленнем плануюць адкрыць летам 2022 года. Там будуць офісы, гандлёвыя памяшканні і грамадскае харчаванне.

Плошча новага бізнес-цэнтра складзе больш за 1000 квадратных метраў. Там размесцяцца офісныя і гандлёвыя памяшканні, рэстаран і кавярня, піша realt.by. Побач запланаваная паркоўка для наведвальнікаў і супрацоўнікаў бізнес-цэнтра.

Праект бізнес-цэнтра распрацавала гродзенская кампанія ТАА «Праектон», якая ўваходзіць у групу кампаній «G3». Іх аўтарству належыць таксама праект будынка на Мядовай, 1 (насупраць Упраўлення сацыяльнай абароны) і рэканструкцыя памяшкання на Вялікай Траецкай, 9. Забудоўшчык — гродзенская кампанія «Гарадское будаўніцтва». Па планах забудоўшчыка, цэнтр пачне функцыянаваць летам 2022 года.

У Гродне каля Пышкоў пабудуюць бізнес-цэнтр з рэстаранам

Раней на Сцежцы здароўя збіраліся адкрыць абноўленае кафэ «Паляна». Яно існавала там каля трох гадоў, у сакавіку 2020 года яго знеслі па заканчэнні тэрміну арэнды пляцоўкі. У просьбе падоўжыць дамову арандатарам адмовілі. Як растлумачылі ў гарадскім ЖКГ, пры заключэнні дамовы ў 2017 годзе быў парушаны арт. 45 Ляснога кодэкса Беларусі. У чэрвені 2020 кафэ адкрылася у цэнтры Гродна.