З 4 верасня выехаць з краіны на працу (па кантракце), на вучобу або з відам на жыхарства наземным спосабам можна будзе раз на 3 месяцы. Змены ўведзеныя пастановай Савета міністраў № 504 ад 1 верасня 2021.
Раз на тры месяцы (але не часцей) змогуць выехаць з Беларусі праз наземныя межы:
- асобы, якія выязджаюць з Беларусі на працу на тэрыторыі замежнай дзяржавы, — пры прад’яўленні працоўнага дагавора (кантракта) з замежным працадаўцам або яго копіі, дазволу на працу, выдадзенага ўпаўнаважанай арганізацыяй прымаючага боку;
- асобы, якія выязджаюць з Беларусі для атрымання адукацыі ў замежных адукацыйных арганізацыях, — пры прад’яўленні дакументаў (або іх копій), якія пацвярджаюць атрыманне імі адукацыі ў замежнай адукацыйнай арганізацыі, або дакументаў (альбо копій) установы адукацыі Рэспублікі Беларусь аб накіраванні на навучанне за мяжу;
- грамадзяне Беларусі, якія маюць від на жыхарства, пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для пастаяннага пражывання за межамі Беларусь ці іншы дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае або часовае пражыванне ў замежнай дзяржаве — - для выезду да месца пастаяннага або часовага пражывання;
- замежнікі, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі - - для выезду ў краіну свайго грамадзянства.
Раней выезд па пералічаных мэтам наземным спосабам быў магчымы толькі раз на паўгода па кожнай з мэтаў.
Дзяржпамежкамітэт рэкамендуе усе дакументы для пацверджання перакладаць на беларускую або рускую мову і завяраць сапраўднасць перакладу ў натарыуса.
Неабмежаваную колькасць разоў можна выязджаць з краіны дыпламатам і іх сем’ям, афіцыйным дэлегацыям, кіроўцам-міжнароднікам і некаторым іншым катэгорыям людзей. Таксама без абмежаванняў можна выехаць па службовай камандзіроўцы, на лячэнне, на спартыўныя мерапрыемствы з дакументам ад Мінспорту, у сувязі з цяжкай хваробай або смерцю блізкага сваяка за мяжой, у Калінінградскую вобласць без перасадак. Забароны не датычацца авіяпералётаў.
Чытайце таксама:
- Успеть за 10 дней: почему эти гродненцы уехали из Беларуси до закрытия границ
- «Мы пропадем без беларусов, а они без нас». Как работает Кавалерийский рынок в Белостоке при закрытой границе
Выезд з Беларусі абмежавалі з 21 снежня 2020 года. Афіцыйная прычына — каранавірус: абмежаванні ўвялі пастановай № 624
Чытайце таксама: Белорусские самолеты не полетят через Евросоюз и в Украину. Как это повлияет на летние планы гродненцев?