Стрыт-арт замест праселай пліткі. Гродна, Савецкая плошча. У адлюстраванні люстраной мазаікі - Фарны касцёл. Фота: Hrodna.life
Турыстычныя паслугі на суму $ 2,6 млн аказалі замежным турыстам у Гродзенскай вобласці за першае паўгоддзе 2021 года. Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.
За год даходы ад турызму ўпалі і склалі 94,4% ад сумы, якую ўдалося зарабіць у першым паўгоддзі 2020-га. У параўнанні з 2019-м годам падзенне яшчэ большае — тады за першае паўгоддзе ўдалося зарабіць у 2,3 разы больш — $ 6,1 млн, а галіна паказвала ўпэўнены рост.
Пры гэтым у сакавіку 2021 на пасяджэнні Каардынацыйнага савета па турызме ставілася задача павялічыць экспарт турпаслуг у вобласці да 200% да ўзроўню 2020 года.
Турыстычнымі паслугамі ў першым паўгоддзі 2021 карысталіся грамадзяне 83 краін. Перш за ўсё гэта былі турысты з краін СНД — 83,2% ад агульнага аб’ёму экспарту паслуг. Асноўнымі спажыўцамі паслуг у галіне турызму з’яўляліся жыхары Расіі (76,1% экспарту), Шры-Ланкі (4,3%), Азербайджана (1,7%), Туркменістана (1,6%). У 2016−2019 гады, калі актыўна развіваўся бязвізавы ўезд для турыстаў, большая частка гасцей прыязджала ў Гродна з бліжэйшых краін Еўрапейскага саюза.
У 2021 годзе найбольш запатрабаванымі сярод замежнікаў былі комплексы турпаслуг ад санаторыяў: яны прынеслі ў суме $ 1,9 млн.
У 2019 годзе экспарт турыстычных паслуг у Гродзенскай вобласці склаў $ 15 млн, у 2020 годзе з-за санітарна-эпідэміялагічных мер знізіўся да $ 4,5 млн. У 2019 годзе Гродзенскую вобласць наведалі 505 533, у 2020 — 334 273 гасцей, паведамлялі у Гродзенскім аблвыканкаме. Лічба 2019 года — рэкордная для вобласці. Палову гасцей тады склалі турысты, якія прыязджалі па бязвізаваму рэжыму.
«У 2019 годзе мы перайшлі мяжу ў $ 15 млн экспарту турыстычных паслуг, хоць яшчэ пяць гадоў таму, для параўнання, не дасягалі і $ 5 млн, — казаў тады начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. — За гэтымі лічбамі стаіць вялікая праца».
Санаторыі ў 2020 годзе загружаліся на 45% (у 2019 — на 82,5%). Сярэдні працэнт загружанасці санаторыяў знізіўся ў два разы. Колькасць турыстычных кампаній за 2020 год скарацілася на 11,5% (са 104 да 92), а спісачная колькасць работнікаў у іх на 21,2% (са 278 да 219). У 2020 годзе атэставана 25 экскурсаводаў і 3 гіда-перакладчыка.
Улады лічаць прычынай падзення патоку турыстаў пандэмію. Зараз улады збіраюцца папулярызаваць унутраны турызм. Гэта адбудзецца ў рамках дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная». Для гэтага збіраюцца развіваць вучэбна-метадычную базу, забяспечыць кадравы патэнцыял сферы турызму, будаваць новыя аб’екты размяшчэння і прыцягваць прыватны бізнес у гэтую галіну.
Чытайце таксама:
140 культурно-исторических объектов реконструировали за пять лет в Гродненской области
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…