Жыхар Гродзенскай вобласці пакінуў у Telegram-каналах і чатах паведамленні і каментары, «накіраванне на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў» у кастрычніку 2020 года. Яго заключылі пад варту і распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК, паведамляе СК.
Па яго месцы жыхарства 39-гадовага мужчыны ў Гродзенскім раёне праведзены ператрус. Падчас яго канфіскавалі:
- пісталет Макарава і патроны да яго,
- чатыры пнеўматычныя вінтоўкі,
- аптычныя прыцэлы,
- прыбор начнога бачання,
- кайданкі,
- мачэтэ,
- некалькі наўтбукаў,
- айфон,
- больш за $ 11 000.
Падазраванага затрымалі ў Бераставіцкім раёне, куды той ехаў на сваім аўтамабілі. Па версіі праваахоўнікаў, мужчына хацеў схавацца ад пераследу, даведаўшыся аб ператрусе. Яго затрымалі і заключылі пад варту. У мужчыны пры сабе выявілі рэчыва. Меркавана — наркотык. Мужчына раскаяўся ў зробленым і даў прызнальныя паказанні. Яму пагражае да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі.