Навіны

У Гродне два будынкі на вуліцы Перамогі аб’яднаюць у адзін: з’явіцца новы гандлёва-складскі комплекс

Новы комплекс на месцы будынкаў па адрасе Перамогі, 4/26 і 4/50 размесціцца недалёка ад гандлёвага цэнтра «Карона».

Участак забудовы размешчаны ў паўднёва-усходняй частцы горада, у камунальна-складской зоне. З паўночнага захаду ён абмежаваны вуліцай Лінейная, з паўночнага ўсходу — тэрыторыяй ААТ «Белкард», з паўднёвага ўсходу складамі па вуліцы Перамогі 4А, 4Б, 4 В, з паўднёвага захаду — адміністрацыйным будынкам ТАА «Шарм-арт» па вул. Перамогі 4/20.

Два двухпавярховыя будынкі на Перамогі выкарыстоўвалі як складскія. Па праекце іх аб’яднаюць у адно, пабудаваўшы паміж імі трохпавярховую ўстаўку. Агульная плошча новага веды складзе 11 000 м2.

На першым і другім паверхах новага будынка плануюць размясціць гандлёвыя памяшканні для нехарчовых тавараў плошчай 5000 кв. м, выставачную залу ў 3000 кв. м, складскія памяшканні з загрузнай, адміністрацыйна-бытавыя памяшканні для персаналу, два блокі санвузлоў для наведвальнікаў, тэхнічныя памяшканні для абслугоўвання будынка.

На трэцім паверсе прадугледжаны памяшканні адміністрацыйнага прызначэння (офісы) плошчай 200 кв. м і санвузлы.

Так будзе выглядаць новы гандлёва-складскі комплекс

На прылеглай тэрыторыі абсталююць адмостку, праезды, пляцоўкі і ходнікі, а таксама паркоўкі на 248 месцаў, у тым ліку 3 месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Тэрыторыю абгародзяць, асветляць, размесцяць на ёй кантэйнерныя пляцоўкі. Запланавана і азеляненне дрэвамі, кустамі і кветнікамі.

План размяшчэння збудаванняў

Праектам прадугледжана функцыянальнае занаванне ўчастка. З паўднёва-заходняй і паўднёва-ўсходняй часткі будынка размесцяцца паркоўкі і зоны для наведвальнікаў. Паўночна-ўсходняя частка будзе ізаляванай ад наведвальнікаў. Там абсталююць гаспадарчую зону і загрузачную.

Меркаванне гараджан па праекце прымаюць з 20 ліпеня па 14 жніўня 2021 года на паштовы адрас гарвыканкама (пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна) і e-mail gorisp@gorod.grodno.by і Упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна) або праз сэрвіс «Электронныя звароткі» на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама: grodno.gov.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025