У афіцыйнай суполцы Гродзенскай епархіі ў Facebook новы герб апублікавалі 10 жніўня. З істотных зменаў - бела-чырвона-белую стужку ў верхняй частцы герба замянілі на фіялетавую.

У Гродзенскай епархіі змяніўся герб: бела-чырвона-белую стужку замянілі на фіялетавую
Злева — ранейшы варыянт герба епархіі, справа — абноўлены

Змену герба Hrodna.life пацвердзіў супрацоўнік Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Гродна Мікалай Байда. Прычыны змяненняў яму невядомыя. На сайце епархіі герб пакуль не замянілі.

Бела-чырвона-белая стужка традыцыйна выкарыстоўваецца на ўбранні святароў і сімвалізуе кроў Хрыста і чысціню.

У Гродзенскай епархіі змяніўся герб: бела-чырвона-белую стужку замянілі на фіялетавую
Злева — цяперашні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін. Фота: mogeparhia.by

Чытайце таксама: Троих священников из Гродно сняли с должностей. В прошлом году они выступали против насилия (обновлено)

Раней, 8 чэрвеня 2021 года, у адстаўку адправілі архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія. Пасля выбараў у 2020 годзе ён публічна асудзіў гвалт з боку сілавікоў. «Палітыкі ўсіх краін заўсёды будуць імкнуцца падмяць пад сябе царкву, каб Царква адпавядала патрабаванням ўлады заможных», —выказаўся ён на пропаведзі 17 жніўня 2020 года. Паводле афіцыйнай версіі яго сыход з пасады звязаны з станам здароўя. Новым епіскапам прызначаны епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.

Чытайце таксама: Архиепископ гродненский — учителям: «Вам на коленях нужно стоять за все фальсификации, за ту ложь, которую вы толкали нашим детям»