Да 16 жніўня «Хакейны клуб «Нёман» выбірае фірму для куплі экіпіроўкі брамніка. У дзяржзакупцы 12 лотаў. Арыенціровачны кошт усёй экіпіроўкі - 31 195 BYN (або $ 12 395). Іх возьмуць з уласных сродкаў клуба.
Што ўваходзіць у экіпіроўку?
- Блін брамніка (2 шт.) — 2 840 BYN,
- Пастка брамніка (4 шт.) — 6 800 BYN,
- Шорты брамніка — 1 130 BYN
- Шорты брамніка — 1 690 BYN,
- Шчыткі брамніка (2 пары) — 10 400 BYN,
- Нагруднік брамніка — 2 500 BYN,
- Нагруднік брамніка — 1 500 BYN,
- Абарона шыі брамніка — 90 BYN,
- Абарона шыі брамніка — 75 BYN,
- Абарона шыі брамніка (шкло, 2 шт.) — 3 000 BYN,
- Абарона пахвіны брамніка (2 шт.) — 350 BYN,
- Абарона калена брамніка (2 шт.) — 820 BYN.
Тавар павінен быць пастаўлены не пазней за 15 лістапада 2021 года.
Мінулым разам экіпіроўку брамніка «Хакейны клуб» «Нёман» закупляў у сакавіку 2020 года. Што тычыцца коштаў, яны не моцна змяніліся за апошнія гады. Экіпіроўка брамніка некалькі адрозніваецца ад формы гульца, паколькі ён больш за астатніх падвяргаецца ўдарам. Яе вага прыкладна роўная 30 кг, а ў мокрым выглядзе становіцца яшчэ большай, паведамляе redfivehockey.com.
У траўні 2021 года «Нёман» закупляў клюшкі, канькі і пальчаткі для гульцоў на агульную суму 213 690 BYN. Праўда, не ўсе тады ўдалося закупіць — адбылася закупка толькі на 62 765 BYN.