Ідэя акцыі - падарыць настаўніку на 1 верасня букет ад усяго класа, а грошы, якія маглі пайсці на букеты ад кожнага вучня, накіраваць на дапамогу дзецям з анкагематалагічным захворваннем.
«Наш Фонд праводзіць акцыю, у якой прапануе дапоўніць традыцыі пачатку навучальнага года, упрыгожыўшы Дзень ведаў не толькі кветкамі, а і добрымі ўчынкамі. Мы хочам, каб з дапамогай правядзення падобных акцый як мага больш людзей адкрылі для сябе дабрачыннасць як нешта даступнае і простае, што зразумела і блізка нават дзецям! Мы спадзяемся, што гэта дапаможа паказаць нашаму падрастаючаму пакаленню ідэі спагады, міласэрнасці і ўзаемадапамогі», — распавяла дырэктар Фонду «Шанс» — Наталля Маханько.
Арганізатары прапануюць замяніць кветкі сцяжкамі, паштоўкамі або самаробнымі сувенірамі якія можна зрабіць у падарунак настаўнікам самастойна. Ідэі і схемы для вырабаў арганізатары абяцаюць выслаць на пошту ўсім зарэгістраваным для ўдзелу ў акцыі.
Дабрачынную акцыю «Букет дабра» фонд «Шанс» праводзіць ужо пяць гадоў. Летась у акцыі ўзялі ўдзел больш за 10 000 чалавек з 72 населеных пунктаў Беларусі.
Як узяць удзел у акцыі «Букет дабра» ў 2021 годзе:
- Пажадана, каб рашэнне аб удзеле класа ў акцыі было прынята сумесна настаўнікам, вучнямі і іх бацькамі. Пры гэтым ініцыятарам можа быць любы з гэтых бакоў.
- Для ўдзела ў акцыі кантактнай асобе неабходна запоўніць рэгістрацыённую форму (калі вы зарэгеструеце некалькі класаў, трэба запаўняць форма для кожнага каласа асобна).
- Зрабіце ахвяраванне ад класа ў Фонд «Шанс» да 3 верасня ўключна. Ахвяраванне можна зрабіць у любым банку ці інтэрнэт-банкінгу праз сістэму ЕРИП:
- Благотворительность, общественные объединения;
- Помощь детям, взрослым;
- Фонд «Шанс»;
- Пожертвование на лечение детей:
- в графе ФИО укажите ваш город, школу и класс.
Усе падрабязнасці аб правядзенні акцыі «Букет дабра» і спасылку на рэгістрацыю вы зможаце знайсці на сайце Фонда «Шанс», а дэталі ўдакладніць па тэлефонах (17) 215−00−66, А1 (44) 711−11−17, МТС (29) 22−22−513.