Нядаўняе гарадское свята - Дзень незалежнасці
На сайце дзяржзакупак выбіраюць фірму па дастаўцы, ўстаноўцы і абслугоўванні сцэны пры правядзенні гарадскога свята да Дня горада Гродна. Арыенціровачны кошт — 42 500 BYN. Іх возьмуць з бюджэтных сродкаў. Да 11 жніўня правядуць запыт цэнавых прапаноў.
У закупцы 11 лотаў. Гэта:
Заказчык — Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры. Сцэнічныя комплексы, светлавое і гукавое абсталяванне, LED экран павінны быць устаноўлены і прадастаўлены для рэпетыцыі за адзін дзень да свята.
Да кошту сцэны трэба дадаць ганарары артыстаў, але пакуль невядома, хто прыедзе ў Гродна. У 2019-м годзе на Дне горада выступалі Ларыса Грыбалёва, Аляксей Хлястоў, Аляксандр Саладуха і іншыя артысты. Ганарары беларускіх артыстаў вар'іруюцца ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч рублёў за выступ. Напрыклад, выступ дуэта Юрый Вашчук («ТЕО») і Вольгі Рыжыкавай на канцэрце да Дня Незалежнасці ў Гродне ацанілі ў 3000 рублёў.
Дзень горада Гродна ў 2021 годзе адзначаць 18 верасня. Гэтым разам адсвяткуюць 893-годдзе Гродна. Праграму свята яшчэ не публікавалі.
У 2020 годзе маштабных гулянняў не было: у горадзе адкрылі помнік Cвятому Губерту, правялі Фестываль здаровага ладу жыцця, вернісаж-прэзентацыю штогадовай фотавыставы «Мгновения гродненской красоты» і канцэртную праграму «Мой город любимый — моя колыбель…».
Чытайце таксама: «Как узнал историю нашего герба — все изменилось». Краевед Алесь Гостев о том, когда в Гродно лучше отмечать День города
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…