Новости

Тром дзяўчатам па справе аб счэпцы на Гарнавых запатрабавалі пакаранне

Але Гарацкевіч з анкалогіяй па двух артыкулах запыталі 2,5 гады «хатняй хіміі». Галіне Гарацкевіч — 4 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўставовы адкрытага тыпу.

Ганне Мароз запатрабаталі 4 гады «хатняй хіміі». У яе двое малалетніх дзяцей — гэта палічылі змякчальнымі абставінамі.

Спрэчкі бакоў працягнуцца 13 жніўня ў 14.45. Пасля прысуду дзяўчат, якія цяпер пад вартай, могуць адпусціць пад падпіску аб нявыездзе. Арышт на маёмасць здымуць.

Судзяць трох гродзенак: хворую на анкалогію Алу Гарацкевіч, яе дачку Галіну Гарацкевіч і маці двух дзяцей Ганну Мароз. Іх судзяць паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) за падзеі 6 верасня 2020 года.

Разглядаць справу пачалі ў траўні ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Суддзёй пасля некалькіх замен стаў Максім Галубовіч. Дзяржабвінаваўцам выступае Сяргей Пятрашка. У справе 11 пацярпелых амапаўцаў, дадзеныя якіх засакрэчаныя. Яны паведамілі, што іх хапалі за форму, штурхалі, спрабавалі ўдарыць. У іх няма фізічных пашкоджанняў, прэтэнзій яны да абвінавачаных не маюць.

Дзве абвінавачаныя не сталі даваць паказанні

5 жніўня дапыталі аднаго пацярпелага і трох абвінавачаных па справе. Ала і Галіна Гарацкевіч не сталі даваць паказанняў. Паводле папярэдніх паказанняў Галіны, яна апынулася ў натоўпе з-за цікаўнасці, у счэпку трапіла выпадкова, калі яе падхапілі пад руку іншыя людзі. Сама яна яе не арганізоўвала, да ўдзелу не заклікала. Таксама Галіна не думала, што прыйдзецца сутыкнуцца з АМАПам.

Ганна Мароз распавяла, што ішла 6 верасня на Савецкую плошчу, паколькі «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусі дазваляе мне свабодна выказваць сваё меркаванне». Дзяўчына хацела выказацца супраць гвалту. Атрыбутыкі ў яе пры сабе не было, лозунгаў яна не выкрыквала. Яна сказала, што была 16 жніўня 2020 года на плошчы Леніна, калі «мэр горада дазволіў збірацца на плошчы Савецкай і плошчы Леніна кожную нядзелю». Пра тое, што ён пазней адмяніў сваё рашэнне, яна не прачытала ў СМІ, а тэлевізар «дома фаніць». Да таго ж, яна думала, што заяву на правядзенне масавага мерапрыемства ў той дзень падавалі.

Абвінавачаная заплакала ў судзе пасля пытання аб дзецях

Ганна выйшла на вуліцу Гарнавых, каб сустрэць знаёмых і з імі пайсці на Савецкую плошчу. Яна ішла ззаду, таму міліцыянтаў і амапаўцаў не бачыла. Калі яна была ў сярэдзіне натоўпу, нехта распыліў газ. Пачалася бойка. Тады яна ўбачыла супрацоўнікаў АМАП.

Ганна выбегла наперад, каб адкашляцца. Раптам яе падхапілі пад рукі - яна апынулася ў счэпцы. З яе не атрымалася выбрацца. Неўзабаве яны сутыкнуліся з амапаўцамі, таму што ззаду напіраў натоўп. Пасля гэтага Ганна рушыла ў бок дома на Вішняўцы.

Сыходзячы дадому, яна сустрэла свайго суседа, з якім яны раслі ў суседніх кватэрах. Цяпер ён працуе ў міліцыі і выступаў сведкам па яе справе. «Жыццё падзяліла, так?" — спагадліва спытаў суддзя.

Што тычыцца паказанняў амапаўцаў, якія казалі пра «рудую дзяўчыну», Ганна сказала, што налічыла на відэа тых падзей чатыры рудых дзяўчыны. Суддзя таксама спытаў пра тое, з кім яна жыве цяпер. На гэтым пытанні ў дзяўчыны з’явіліся слёзы — у яе двое дзяцей.

«Лічу сябе невінаватай. Я нічога не парушала, каб знаходзіцца ў турме», — сказала дзяўчына.

Як ішло судовае следства:

  1. Потерпевший гродненский омоновец просит наказать трех женщин минимально
  2. Гродненку с онкологией начали судить за сцепку. В деле — 11 потерпевших омоновцев
  3. Гродненку с онкологией судят за сцепку. Ее дочь — в СИЗО по тому же делу
Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025