У «Каралінскім фальварку Тызенгаўза» пад Гродна 30 ліпеня павінна была адбыцца музычная імпрэза «Вечар каля млына». Але за тры дні арганізатары і музыкі паведамілі пра адмену мерапрыемства. Прычына — адсутнасць дазвола ад райвыканкама.
«Тое, што нам сказалі арганізатары, выглядала наступным чынам. Дырэктару фальварка патэлефанавалі з райвыканкама і задалі пару пытанняў: чаму мерапрыемства не запісана ў іх спісах, чаму не наймаем МНС, хуткую дапамогу і ахову? Адпаведна, няма дазвола на правядзенне. І па выніку ў нас COVID-19 і ўвогуле нельга праводзіць нічога», — распавёў Hrodna.life адзін з музыкаў.
У мерапрыемстве планавалі ўзяць удзел гурты: «PTBS», «Nickogloire», «The caves» і «Grodno-Hard-Blues-Band».
Па словах музыкаў з гурту «PTBS», на канцэрт збіралася шмат чалавек, бо на іх першы выступ з-за абмежаванасці месца патрапілі не ўсе жадаючыя.
«Мы проста перанеслі мерапрыемства. На якую дату — пакуль невядома», — распавёў Hrodna.life арганізатар Ігар Бірюкоў.
Адмена мерапрыемства засмуціла музыкаў. «Шмат знаёмых хацелі прыйсці, да і сама падрыхтоўка з нашага боку была вельмі напружнай».
У любым выпадку арганізатары будуць спрабаваць атрымаць дазвол ад уладаў і правесці імпрэзу да канца лета.
Датэлефанацца ў Гродзенскі райвыканкам, каб атрымаць каментар наконт адмены мерапрыемства, у рэдакцыі Hrodna.life не атрымалася.
Месяц таму, 25 чэрвеня адбываўся папярэдні «Вечар каля млына». Тады ніякіх пытанняў у райвыканкама не ўзнікла.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…