Горад

У Баранавічах пабудуюць квартал таўнхаусаў з веладарожкамі

Квартал на 57 участкаў з таўнхаусамі з’явіцца ў мікрараёне Баранавічы-9. Гродзенцы змогуць паўдзельнічаць у абмеркаванні планіроўкі і архітэктуры новага аб’екта з 4 па 30 жніўня.

Пра пачатак грамадскага абмеркавання праекта «Група аднакватэрных блакаваных жылых дамоў у мікрараёне „Баранавічы-9“ у г. Гродна» інфармуе сайт Гродзенскага гарвыканкаму.

Згодна з праектам у Баранавічах-9 прапануюць пабудаваць 1−2-павярховыя блакаваныя жылыя дамы з індывідуальнымі ўчасткамі. Агульная колькасць участкаў - 57. На кожным з іх прадугледжана адно парковачнае месца і гаспадарчая пабудова.

Да таунхаусов з боку вуліц плануюць зрабіць заезды з цвёрдым пакрыццём. У мікрараёне хочуць пракласці тратуары і веладарожкі, іх працягласць — больш за 2 кіламетры. Месцы, свабодныя ад забудовы, прапануюць азеляніць газонамі і хмызнякамі.

Дзе пабудуюць новы квартал

Участак пад забудову блакаванымі аднакватэрнымі жылымі дамамі размешчаны паміж вуліцамі Гродзенскай і Юбілейнай. З паўднёвага боку ён мяжуе з індывідуальнай жылой забудовай і вадаёмам, з заходняга — з участкамі мікрараёна Баранавічы-10.

Калі будзе абмеркаванне

Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 4 па 30 жніўня 2021 года.

Убачыць экспазіцыю праекта можна з 4 па 20 жніўня 2021 года ў вестыбюлі ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама па адрасе: плошча Тызенгаўза, 3 (у працоўныя дні з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00).

Прэзентацыя праекта запланавана на 15.00 18 жніўня 2021 года. Яна пройдзе ў будынку гарвыканкама па адрасе: плошча Леніна, 2/1, кабінет 202 (2 паверх).

Куды адпраўляць прапановы

Заўвагі і прапановы гарвыканкам прымае з 4 па 30 жніўня 2021 года ў пісьмовай або электроннай форме па такіх адрасах:

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, пл.Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна
  • электронная пошта: gorisp@gorod.grodno.by.
  • сэрвіс «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама
  • Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, пл. Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна

У Гродне першы квартал з таўнхаусамі - Ласосна-4 — узвёў «Гроднажылбуд» ў 2017 годзе. Зараз участкі для забудовы блакаваных жылых дамоў ёсць ў многіх гродзенскіх раёнах — Зарыцы, Баранавічах, Забалаці, Пагаранах-Кашэўніках. Ідэю будаўніцтва жылля такога тыпу падтрымлівае мэр Гродна Мечыслаў Гой — ён «хоча бачыць ускраіны горада забудаванымі на амерыканскі манер», піша «Вечерний Гродно». Па інфармацыі выдання, участак у мікрараёне Баранавічы-9 будзе забудоўваць кампанія «Палессежылбуд».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025

У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі

Гродзенка купіла клубніцы ў шакаладзе ад кавярні MyLoverBerry і вырашыла пакаштаваць яе на відэа. Дзяўчыну…

21 студзеня 2025

Дыскрымінацыя жанчын? Вядучай «Марафону адзінства» ў Гродне заплацілі менш, чым вядучаму

Вядучая "Марафону адзінства" Анастасія Кісель, студэнт года і дэлегат Усебеларускага народнага сходу, павінна была атрымаць…

21 студзеня 2025