Навіны

Пяціпавярхоўка на Белуша пасля залевы працякла наскрозь. Жыхары засталіся без святла

Жыхары другога пад’езда дома па вул. Белуша, 10 летам 2021 года пакутуюць ад ліўняў. У пяціпавярховым доме працякае дах. У пачатку ліпеня патокі вады дайшлі да чацвёртага паверха. Падчас залевы 4 ліпеня дом працёк наскрозь — да першага паверха. У некаторых кватэрах замкнула праводку. Жыхары засталіся без электрычнасці. ЖЭС, па іх словах, не адрэагаваў.

У рэдакцыю Hrodna.life звярнулася Наталля, жыхарка кватэры на чацвёртым паверсе. Яна распавяла, што пасля залевы 4 ліпеня пад’езд дома на вул. Белуша, 10 1982-га года пабудовы затапіла да чацвёртага паверха.

«Праблема сапраўды вельмі сур’ёзная. Быў заліты пяты і чацвёрты паверх. Вада сцякала па сцяне, дзе ўваходныя дзверы і звонку, і ўнутры, сцякала па лесвіцы», — апісала сітуацыю Наталля. 5 ліпеня ў 14.58 яна патэлефанавала ў ЖЭС № 6. Двое супрацоўнікаў, па словах гродзенкі, прыйшлі, вырашылі, што праблема ў даху, але ніякіх дзеянняў не распачалі.

Вада цякла па электрычных шчытах. Праз некаторы час на пляцоўцы чацвёртага паверха ва ўсіх кватэрах згарэла электрыка. Трое сутак Наталля была без электрычнасці на кухні. Прыйшлося падключаць падаўжальнікі, каб халадзільнікі працягвалі працаваць.

У кватэры Наталлі з аднаўленнем электрычнасці дапамаглі знаёмыя. А падключыць кватэру да электрычнага аўтамата было складана — работнікі, са слоў жыхаркі пад’езда, доўга адмаўляліся прыходзіць.

Вада дайшла да першага паверха

Вярнуўшыся з працы 17 ліпеня пасля залевы, Наталля ўбачыла, што пад’езд затоплены па першы паверх. «Лілося ўсё. У суседкі на пятым паверсе замкнула электраэнергію».

Пасля гэтага Наталля напісала скаргу ў ЖЭС № 6. У ім жыхары папрасілі ў тэрміновым парадку правесці рамонт, а таксама адрамантаваць і прыбраць пад’езд. Як толькі жыхары перададуць адказы з ЖЭС у рэдакцыю, мы іх апублікуем.

Яшчэ адна праблема — непрыемны пах

Суседзі Наталлі таксама напісалі зварот у ЖЭС і ў санстанцыю. Па словах жыхароў, пад’езд пасля першага ліўня прыбралі толькі 20 ліпеня. Усе гэта час у пад’ездзе быў непрыемны пах. «Смурод стаяў - бруд, пабелка, якая за тры тыдні сцякла — бамжы пахнуць лепш». Па законе, адказ на пісьмовы зварот павінен прыйсці праз два тыдні, у выпадку дадатковага вывучэння пытання — праз месяц.

«Будзем ваяваць далей», — сказала Наталля. Жыхары баюцца, што сітуацыя з электрычнасцю можа паўтарыцца ў выпадку наступных дажджоў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025