Памяшканне былога культавага для гродзенцаў клуба Stop Line выставілі на продаж. «Гродзенскі цэнтр нерухомасці» прапануе купіць яго ва ўласнасць за пачатковую цану ў 500 тысяч долараў (1 281 767,06 рублёў).
UPD 23.08. 23 жніўня аўкцыён не адбыўся — не паступіла заявак.
Памяшканне на вуліцы Урублеўскага, 1/1−1 ізаляванае. На продаж выстаўляюць клуб, актавую залу з цокальным паверхам і склеп. Агульная плошча — 1499,6 кв. м.
Сцены ў памяшканні - цагляныя, падлогі аздобленыя пліткай, дошкамі, лінолеумам, паркетам і бетонам, уваход абліцаваны пліткай.
Клуб Stop Line у Гродне заснаваў Пётр Рацкевіч ў 1997 годзе. Там было два танцпляцы, выступалі прыезджыя выканаўцы і дыджэі, ладзілі тэматычныя вечарынкі. У 2014 клуб, разлічаны ў першую чаргу на студэнтаў, зачыніўся ў сувязі з высокай для яго арэндай. За амаль 20 гадоў працы ён стаў культавым. На развітальную вечарыну прыйшло 1200 чалавек, пісаў «Вечерний Гродно».
Былым Stop Line зацікавіўся ўладальнік сеткі «Евроторг». Кампанія хацела арандаваць памяшканне яшчэ да таго, як яго выставілі на таргі. З улікам плошчы, там можа з’явіцца крама «Еўраопт», пункт «Е-Дастаўкі» і «Езрапошты», піша «Вечерний Гродно».
Раней памяшканне належала Будаўніча-мантажнаму трэсту № 30, потым — ААТ «Гроднапрамбуд».
Аўкцыён пройдзе 23 жніўня 2021 года ў камітэце дзяржмаёмасці Гродзенскага аблвыканкама («Гроднааблмаёмасць»). Заяўкі на ўдзел можна дасылаць да 17 жніўня, 16:00.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…