Навіны

«Рэмбыттэхніку» купілі мінчукі. Будынак спрабавалі прадаць два гады

Комплекс будынкаў «Рэмбыттэхнікі» нарэшце купілі на аўкцыёне 13 ліпеня за амаль 1,9 мільёна рублёў.

На таргі з’явіўся толькі адзін удзельнік, паведамляе «Вечерний Гродно». Іншых удзельнікаў не было, таму будынак перайшоў да яго за стартавую цану 1,8 мільёна рублёў з даплатай 5% ад яе. Вядома, што новымі уладальнікамі сталі бізнесмены з Мінска. Што там будзе, пакуль невядома.

У 2018 годзе прадпрыемства па аказанні бытавых паслуг «Рэмбыттэхніка» перайшло ва ўласнасць сеткі хімчыстак ААТ «Чайка». Ужо ў пачатку 2019 года комплекс будынкаў па завулку Віленскі, 16 — восем капітальных пабудоў, у тым ліку і былую «Рэмбыттэхніку», — паспрабавалі прадаць на адкрытых таргах за стартавую цану 2,28 мільёнаў рублёў. Пакупніка не знайшлося. У красавіку 2019 года стала вядома, што будынкі купіла прыватная гродзенская кампанія за 1,82 мільёна рублёў. Улетку ж яна адмовілася ад куплі. У 2020 будынак спадзяваліся перарабіць пад офісы для IT-кампаніі.

Падзяліцца
Меткі: горадгрошы

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025