План выкарыстання даўгабуду на Рэпіна, 54 выставілі на грамадскія абмеркаванні. Там плануюць узвесці комплекс тэхнічнага абслугоўвання аўтамабілей і бескантактную мойку.

Паводле праекту плануецца знесці частку няскончанай пабудовы, каб вызваліць месца для бескантактнай мыйкі. Другую частку будуць рэканструяваць пад два блокі: блок для рамонту аўтамабіляў і адміністрацыйна-гаспадарчы блок. Грамадскія абмеркаванні будуць праходзіць на працягу ліпеня. Выніковае рашэнне па рэканструкцыі будынка па вул.Рэпіна, 54 стане вядома ў верасні.
Будоўлю на скрыжыванні вуліц Рэпіна і Данілава распачалі ў пачатку 2010-х гадоў. Там планавалі адкрыць СТА. Але працы не былі завершаны і будынак закансервавалі.