Адна з залаў паседжанняў суда Ленінскага раёна Гродна. Ілюстратыўнае фота Hrodna.life
Рашэнне суда вынеслі 9 ліпеня пасля перапынка ў судовым паседжанні. Суддзя Вольга Шуманская прызнала канал Hrodna.life экстрэмісцкім.
Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота не пагаджаецца з прысудам: «Лічу, што маё права на справядлівы разгляд справы было парушана. Суд, згода з арт.160 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу (ГПК), павінен быў прыпыніць пасяджэнне да моманту, калі будзе разгледжана мая скарга на заключэнне экспертнай камісіі. Раней падаць скаргу я не мог у прынцыпе — толькі за дзень да суду я азнаёміўся з матэрыяламі справы», — кажа Аляксей Шота пра сваё хадайніцтва, якое суддзя не задаволіла.
Чытай таксама: Ці прызнаюць Telegram-канал Hrodna.life экстрэмісцкім? У судзе перапынак
«Каментарыі, у якіх суд угледзеў праявы экстрэмізму, былі апублікаваныя не адміністрацыяй канала, а чытачамі. Гэта іх меркаванні, за якія мы не павінны адказваць. Больш за тое, каментарыі размяшчаліся ў асобным чаце, у якога асобны адрас і ідэнтыфікацыйны нумар. Каментарыі яшчэ да пачатку суда былі адключаныя, чат быў выдалены».
Рашэнне абскарджваць экспертызу Аляксей тлумачыць шэрагам няпэўных і незразумелых фармулёвак экспертнага заключэння:
«Па сутнасці, эксперт не адказаў на самае істотнае пытанне: „Ці ёсць у прадстаўленых матэрыялах прыкметы праяваў экстрэмізму, у чым яны праяўляюцца?“ То бок, у заключэнні эксперта няма высновы аб тым, што ў інфармацыйнай прадукцыі ёсць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганда такой дзейнасці. Больш за тое, у адзіным пытанні, на якое эксперт здолеў адказаць, ён выйшаў за межы сваіх кампетэнцый. Аднак гэта не перашкодзіла суду задаволіць патрабаванне пракуратуры».
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…