Рашэнне суда вынеслі 9 ліпеня пасля перапынка ў судовым паседжанні. Суддзя Вольга Шуманская прызнала канал Hrodna.life экстрэмісцкім.

Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота не пагаджаецца з прысудам: «Лічу, што маё права на справядлівы разгляд справы было парушана. Суд, згода з арт.160 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу (ГПК), павінен быў прыпыніць пасяджэнне да моманту, калі будзе разгледжана мая скарга на заключэнне экспертнай камісіі. Раней падаць скаргу я не мог у прынцыпе — толькі за дзень да суду я азнаёміўся з матэрыяламі справы», — кажа Аляксей Шота пра сваё хадайніцтва, якое суддзя не задаволіла.

Чытай таксама: Ці прызнаюць Telegram-канал Hrodna.life экстрэмісцкім? У судзе перапынак

«Каментарыі, у якіх суд угледзеў праявы экстрэмізму, былі апублікаваныя не адміністрацыяй канала, а чытачамі. Гэта іх меркаванні, за якія мы не павінны адказваць. Больш за тое, каментарыі размяшчаліся ў асобным чаце, у якога асобны адрас і ідэнтыфікацыйны нумар. Каментарыі яшчэ да пачатку суда былі адключаныя, чат быў выдалены».

Рашэнне абскарджваць экспертызу Аляксей тлумачыць шэрагам няпэўных і незразумелых фармулёвак экспертнага заключэння:

«Па сутнасці, эксперт не адказаў на самае істотнае пытанне: „Ці ёсць у прадстаўленых матэрыялах прыкметы праяваў экстрэмізму, у чым яны праяўляюцца?“ То бок, у заключэнні эксперта няма высновы аб тым, што ў інфармацыйнай прадукцыі ёсць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганда такой дзейнасці. Больш за тое, у адзіным пытанні, на якое эксперт здолеў адказаць, ён выйшаў за межы сваіх кампетэнцый. Аднак гэта не перашкодзіла суду задаволіць патрабаванне пракуратуры».

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life