У гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti адбылася аварыя на падстанцыі цэнтра. На пэўны час знікала электрычнасць, з’явіўся дым, спрацавала сістэма абвесткі. Супрацоўнікам удалося лакалізаваць праблему яшчэ да прыбыцця МНС.

Каля 12.30 8 ліпеня ўсіх наведвальнікаў папрасілі пакінуць будынак, прыехалі пажарныя машыны. “Адна стаяла на трэцім паверсе і адна не заезджая на паркоўку”, – распавёў Hrodna.life відавочца таго, што адбываецца.

“Адбылася невялікая аварыя на падстанцыі, але пытанне ўжо вырашылася, – распавяла Hrodna.life Алеся Матвеёнак, прадстаўніца ТРК Triniti. – У нас дакладная сістэма рэагавання і вельмі адчувальныя датчыкі”. Яна падкрэсліла, што падстаў для хвалявання няма.

Гандлёвы цэнтр працягне працу ў звычайным рэжыме а 16:00, удакладніла супрацоўніца.