Цэх азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АКіКАС) пачалі запускаць днём 7 ліпеня пасля ранішняга прыпынку. Запуск зойме некаторы час. На экалогію горада гэта не паўплывае, паведамляе «Гродненский химик».
«…Сітуацыя пад кантролем, ніякіх шкодных рэчываў не выкідвалася. На дадзены момант усё ліквідавана, цэх знаходзіцца ў стадыі пуску. Гэта зойме некаторы час. А тое, што людзі бачаць рыжы дым — гэта штатная сітуацыя, гэта прадугледжана тэхналагічным рэгламентам гэтай вытворчасці, — пракаментаваў ОНТ галоўны інжынер Сяргей Сілівонік пра пусканаладачныя работы ў цэху АКіКАС.
Пра прычыны спынення на «Гродна Азот» не паведамілі. Telegram-канал «Стачком Азота» таксама паведамляў аб спыненні цэха «Карбамід-3». На прадпрыемстве гэтую інфармацыю не пракаментавалі.
Дапушчальных канцэнтрацый рэчываў не перавысілі
Падчас запуска цэха АКіКАС ажыццяўляецца кантроль атмасфернага паветра на прамысловай пляцоўцы, па перыметры прадпрыемства і на мяжы санітарна-ахоўнай зоны. Перавышэння дапушчальных канцэнтрацый не выявілі. Адначасова пробы адабралі ў філіяле «Гродзенскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя», паведамляе «Гродненский химик».
Што адбылося?
Цэх азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумесі (АКіКАС) пазапланава спыніўся каля 11.25 7 ліпеня. Пры запуску адбудзецца кароткачасовае павелічэнне ўтрымання NOx (аксіды азоту) у адыходзячых газах. Гэта надае адыходзячым газам характэрны чырвона-буры адценне.
Чытайце таксама: На «Гродно Азот» остановился цех АКиКАС. Что произошло?