Сайт выдання «Наша Ніва» заблакаваны: ён не адкрываецца ў Беларусі і з-за мяжы. На галоўнай старонцы вісіць заглушка аб абмежаванні доступу ад Міністэрства інфармацыі.
Рэдакцыя паведаміла, што некаторыя супрацоўнікі не выходзяць на сувязь, у тым ліку і галоўны рэдактар Ягор Марціновіч. Чытачы выданні паведамлялі, што ў будынку, дзе ён знаходзіўся, бачылі прадстаўнікоў ГУБАЗіК. У некаторых супрацоўнікаў дома праходзяць ператрусы.
Міністэрства інфармацыі Беларусі так пракаментавала блакаванне сайта:
«На падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена пунктам 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“, Міністэрствам інфармацыі прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу nn.bу».
Чытайце таксама: Суд готовится признать телеграм-канал Hrodna.life экстремистским